З 15 па 21 верасня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіць акцыя “Стоп, насілле!”

У РАУС кругласутачна працуе тэлефон “гарачай лініі” 2-48-37, на які можна паведаміць пра факты бытавога насілля, незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі. Ананімнасць паведамленняў гарантуецца.

З 15 па 21 верасня на тэрыторыі раёна праходзіць асноўны этап комплекса дадатковых мер па павышэнні ўзроўню індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў “Стоп, насілле!” Мэта акцыі – прыцягнуць насельніцтва да дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога насілля і сямейнай неўладкаванасці, папярэдзіць і ўхіліць прычыны і ўмовы, што спрыяюць фарміраванню негатыўных тэндэнцый.

Сёлета падчас прафілактычных мерапрыемстваў выяўлены злачынствы і ўзбуджана 10 крымінальных спраў: 6 – па фактах пагрозы забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці, 3 – за наўмыснае нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, 1 – за катаванне.

Адна з галоўных дзеючых асоб большасці злачынстваў на бытавой глебе – алкаголь, які ўплывае не толькі на крымінагенную сітуацыю, але і на дэмаграфічную, узаемаадносіны ў сям’і і грамадстве.

Сярод дзейсных прафілактычных мер – частковае або поўнае абмежаванне ў дзеяздольнасці асоб, якія не аказваюць матэрыяльнай падтрымкі сем’ям, і ізаляцыя хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Па матэрыялах РАУС сёлета асуджана да лячэння ў ЛПП 15 чалавек, у тым ліку 9 абавязаных асоб, 6 сямейных скандалістаў. На лячэнне ў аблпсіхбальніцу “Крывошын” накіравана 117 аматараў спіртнога.

Меры прымаюцца і ў дачыненні асоб, якія займаюцца незаконным гандлем спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі. З пачатку года выяўлена 76 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. З незаконнага абароту канфіскавана 746 літраў самагону і брагі, 17 самагонных апаратаў.

Асаблівая ўвага надаецца бяспецы пажылых грамадзян.

Аляксандр БУРБІЦКІ,

першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *