22 сентября в Ляховичах проходил “День без автомобиля”

22 верасня штогод у Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсёй Еўропе, праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”.

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем, напомніць пра негатыўны ўплыў аўтатранспарту на навакольны свет, у тым ліку на якасць паветра ў гарадах. У сярэднім за дзень у рэспубліцы ў атмасферу выкідваецца з адпрацаваўшымі газамі каля 3300 тон шкодных рэчываў, у склад якіх уваходзяць таксічныя кампаненты, у тым ліку, як вокісь вугляводу, азоту, вуглевадарод, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх металаў і іншыя.

Што можам зрабіць мы? Эколагі падлічылі, што калі ўсяго на адзін дзень усе аўтамабілісты Беларусі адмовяцца ад выкарыстання аўтамабіля, гэта прынясе зніжэнне агульнай долі забруджвальных рэчываў у цэлым па краіне прыкладна на 400 тон.

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе 22 верасня ўсім жыхарам раёна перасесці з асабістага транспарту на грамадскі або наогул перайсці на пешыя прагулкі і такім чынам прыняць удзел у акцыі “Дзень без аўтамабіля”. Не карыстаючыся ў гэты дзень машынай, мы зможам унесці ўклад у чысціню паветра свайго горада.

Аляксандр КУРЛОВІЧ,

галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *