Заяві пра сваю пазіцыю. Райкам ГА БРСМ правёў адкрыты дыялог у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы

У дзень свайго нараджэння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’явіў пра старт новага праекта – адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі будучыні”.

У верасні райкам ГА БРСМ правёў адкрыты дыялог сярод сакратароў ячэек Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Свой погляд на тое, як напоўніць жыццё моладзі больш яркімі, карыснымі і цікавымі справамі, выказалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа Алег Ахрэмцаў і сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Ксенія Вашчылка.

Бээрэсэмаўцы абмяняліся думкамі па праблеме курэння і п’янства ў маладзёжным асяроддзі. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўзмацніць супрацьстаянне згубным звычкам можна пры дапамозе спартыўных і іншых мерапрыемстваў.

Дарэчы, арганізацыя вольнага часу моладзі таксама актуальнае пытанне. Навучэнцы звярнуліся з просьбай павялічыць колькасць студэнцкіх дыскатэк, гаварылі і пра тое, што б хацелі бачыць у Ляхавічах.

Каляджане амаль у адзін голас разважалі пра неабходнасць павышэння іміджу студэнцкай моладзі ў райцэнтры. Гучалі прапановы, як можна гэта ажыццявіць. Адна з іх – актыўны ўдзел юнакоў і дзяўчат у жыцці горада і раёна.

Дыялог прайшоў змястоўна і цікава, дазволіў выслухаць і абазначыць як праблемы навучэнцаў, так і іх ідэі, прапановы.

Моладзь нашага раёна можа даслаць свае прапановы на электронны адрас Ляхавіцкага РК ГА БРСМ brsmlhv@brest.by . Інавацыйныя ідэі і крэатыўныя прапановы, канцэпцыі і праграмы па пытаннях маладзёжнай палітыкі будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы і правядзенні агульнарэспубліканскага дыялогу.

Тамара ПРАКАП’ЮК,

першы сакратар РК БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *