Ну, шэры, пачакай!

На тэрыторыі Крывошынскай паляўнічай дачы з’явіліся шэрыя драпежнікі. Егер В. Кулак, яго надзейныя памочнікі – члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў заняліся здабычай ваўкоў і зрабілі гэта паспяхова. Пашанцавала паляўнічаму Ю. Вайцешыку: менавіта ён здабыў шыкоўны трафей.

Трапнасць даказала каманда нашага раёна і падчас асабіста-каманднага чэмпіянату вобласці па стралкова-паляўнічым шматбор’і, які адбыўся на базе Бярозаўскай арганізацыйнай структуры БТПР. Сярод 14 каманд ляхавіцкая па суме трох практыкаванняў заняла трэцяе месца. Тым самым каманда пацвердзіла свой леташні вынік на аналагічных спаборніцтвах. Выдатныя навыкі паказалі А. Вярбіцкі і В. Матрашын.

Валянцін МАКРЭЦКІ,

дырэктар раённай арганізацыйнай структуры БТПР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *