Экспертыза – важкі доказ

У натарыяльнай і судовай практыцы маюць месца выпадкі прызнання натарыяльна засведчаных здзелак (завяшчанняў, дагавораў) несапраўднымі. Часцей за ўсё пытанне аб прызнанні здзелкі несапраўднай паўстае пасля смерці ўласніка, які распарадзіўся маёмасцю. Як правіла, ініцыятарамі такога прызнання становяцца сваякі, спадчыннікі, не згодныя з тым, як уласнік распарадзіўся маёмасцю.
Вырашэнне пытання пра тое, як абараніць здзелку ад наступнага прызнання яе несапраўднай, знойдзена. Такім спосабам можа быць правядзенне добраахвотнай псіхіятрычнай ці псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы грамадзяніна да правядзення ім здзелкі. З мэтай мінімізацыі колькасці выпадкаў прызнання здзелак несапраўднымі на падставе недзеяздольнасці (няздзелказдольнасці) грамадзян на момант іх заключэння натарыусы ажыццяўляюць кансультаванне грамадзян па пытаннях добраахвотнага правядзення платных псіхіятрычных і псіхолага-псіхіятрычных экспертыз, што праводзяцца Дзяржаўнай службай медыцынскіх судовых экспертыз. Экспертыза, праведзеная непасрэдна да засведчання завяшчання ці дагавора, можа паслужыць важкім доказам дзеяздольнасці асобы на момант ажыццяўлення здзелкі ў выпадку, калі яна аспрэчваецца ў судзе. Такая экспертыза праводзіцца па пісьмовай заяве грамадзяніна, пры гэтым захоўваецца канфідэнцыяльнасць як самога факта яе правядзення, так і яе вынікаў, што выдаюцца толькі заяўніку.
Кансультаванне грама-дзян па даным пытанні праводзіцца ўсімі дзяржаўнымі натарыусамі рэспублікі.
Іна ШАБАЦЬКО, загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы Ляхавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *