З Верай- у шчасце. У апошні дзень верасня ў аддзеле загса Ляхавіцкага райвыканкама выдалі чарговае ў гэтым годзе пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці

У апошні дзень верасня ў аддзеле загса райвыканкама выдалі чарговае ў гэтым годзе пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Юбілейны дакумент за нумарам 100 сёлета засведчыў нараджэнне дзяўчынкі ў сям’і ляхавічан Ільі і Юліі Кавальчукоў. Дарэчы, гэта іх другое дзіця, першая таксама дачушка – Настачка.

30 верасня па праваслаўным календары адзначаюцца імяніны Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі. Сімвалічна, што бацькі назвалі нованароджаную прыгожым, але апошнім часам не вельмі папулярным імем Вера.

Як расказала начальнік аддзела загса Людміла Палтарак, у мінулым годзе сотае дзіця было зарэгістравана ў Ляхавічах напрыканцы кастрычніка. Так што пакуль ідзём з апераджэннем дэмаграфічнага графіка.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

One thought on “З Верай- у шчасце. У апошні дзень верасня ў аддзеле загса Ляхавіцкага райвыканкама выдалі чарговае ў гэтым годзе пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці

  • 09/10/2014 в 23:21
    Permalink

    Вот такие новости нужны! Радостные, оптимистичные.И имя не растиражированное. Расти счастливой, Верочка!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *