Спяшайцеся якасна

Яшчэ ўчора квітнеючыя блакітам пасевы льну зліваліся ў адным колеры з небам і здавалася, што вакол цябе цэлае мора. А сёння гэтае поле ўжо зашапацела спелымі галоўкамі насення і, каб яно не перастаяла пад гарачымі сонечнымі пром-нямі, выйшлі на плантацыі льноцерабілкі. Якраз сёлета, вельмі дарэчы, машынна-трактарны парк прадпрыемства папоўнілі (згодна рэспубліканскай праграмы “Лён”) 2 ільноцерабілкі ТСЛ-2,4, прадукцыйнасць якіх складае 10-15 гектараў у дзень. Па раёне ўжо абмалочана і раза-слана на вылежку 1309 гектараў даўгунцу (65,5 працэнта да наяўных плошчаў, якія складаюць сёлета 2 тысячы гектараў). Да цераблення льну прыступілі ўсе сельгаспрадпрыемствы, дзе ёсць пасевы гэтай культуры. А яны амаль у кожнай гаспадарцы: ільнозавод, захоўваючы план севазвароту, ужо некалькі гадоў арандуе землі па-за межамі сваіх уладанняў. І, як адзначае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Бурбіцкі, сёлета ўра-джай павінен быць добрым, асабліва на ўчастках у СВК “Жарабко-вічы”, “ Канюхі “ і іншых. Цяпер застаецца як мага хутчэй убраць, каб не высыпалася льнасемя і не па-шкодзілася льнотраста: нядаўні буран, што праімчаўся паласой і па нашым раёне, літаральна палажыў на зямлю лён на плошчы 120 гектараў – на самых лепшых участках. Сітуацыя стабілізавалася дзякуючы таму, што завадчане апрацавалі значную плошчу пасеваў ільну ад палягання. Каб хутчэй ішло паспяванне культуры, асабліва ў нізкіх месцах, зроблена дэсекацыя пасеваў (прынцып дзеяння прымененых прэпаратаў накіраваны на падсушванне льнотрасты).
У цэлым, калі гаварыць пра агратэхнічныя мерапрыемствы і арганізацыю ўборкі льну, то сёлета завадчане працуюць арганізавана і мэтанакіравана, толькі б дабавіць тэмпаў. Заводскі лён выцераблены на плошчы 750 гектараў (75 працэнтаў). Ці стане гэтае лета вызначальным у стабілізацыі эканамічнага становішча прадпрыемства? Па выніках работы за мінулае паўгоддзе тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам склаў 108,1 працэнта. А па прагнозах гэтая лічба павінна быць роўнай 112-ці. Праўда, выпуск тавараў народнага спажывання павялічыўся да 117,8 працэнта супраць прагнозных 115 працэнтаў. Прадпрыемства заплаціла адтэр-мінаваныя даўгі па падатках, разлічылася за энерганосьбіты, неўзабаве пагасіць запазычанасць перад КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.
Другое паўгоддзе чакаецца напружаным. Калі павялічыліся плошчы пасеваў ільну, вырашалася праблема з няхваткай сыравіны: леташнія яе запасы нават маюць пераходны астатак у 3 тысячы тон на гэты год. Праўда, якасць трасты не самая лепшая, і гэта адна з асноўных праблем. А яшчэ абсталяванне на прадпрыемстве вычарпала ўсе свае рэсурсы. Сёлета мяркуецца ўстанавіць новую лінію па вытворчасці доўгага валакна. Але гэта толькі чацвёртая частка таго, што патрэбна абнаўляць.
Працаваць жа належыць над забеспячэннем высокай якасці прадукцыі. Летась спажыўцы з ахвотай закупілі кароткае валакно, экспартныя базы прынялі на рэалізацыю доўгае. Што будзе сёлета? Як і раней, у жорсткіх рамках трымае сваіх пастаўшчыкоў Аршанскі льнокамбінат. Сёлета прадпрыемства прад’явіла асабліва высокія якасныя патрабаванні да сыравіны: будзе прымацца доўгае валакно толькі за нумарам 12. Ультыматум галоўнага спажыўца прадукцыі завода настройвае на работу ў адпаведным рэжыме. І, зразумела, давядзецца многае мяняць у арганізацыі працы прадпрыемства. Найперш патрэбна вырашыць праблему з захоўваннем сыравіны. Шохі на заводзе састарэлі. Для таго каб мець дастатковыя запасы льнотрасты, патрэбна сховішчаў удвая больш, чым ёсць у наяўнасці. Пакуль жа траста захоўваецца ў рулонах, якія складзіруюцца ў стагі. У такіх умовах вялікая частка льнострасты траціць якасць або, наогул, становіцца непрыгоднай для перапрацоўкі. Відавочна, што задача – атрымаць доўгае льновалакно высокай якасці – будзе цяжкавырашальнай без новых сховішчаў для сыравіны. Трэба будавацца! А пакуль неабходна задзейнічаць усе рэзервы вытворчасці і забяспечыць выкарыстанне яе патэнцыялу. І не толькі таму, што так па-вінна быць у Год якасці. Якасная прадукцыя для прадпрыемства – гэта і новае абсталяванне, і заработная плата для завадчан, ростам якой яны ў апошні час па-хваліцца не могуць.
Павялічыць тэмпы цераблення льну, дакладна арганізаваць работу па ўздыму трасты, знайсці магчымасць арандаваць пустуючыя збудаванні для складзіравання сыравіны… На думку старшыні райвыканкама Дзмітрыя Бурдука, іменна высокія тэмпы работы і атрыманне якаснай прадукцыі могуць і павінны сёння стабілізаваць становішча на прадпрыемстве. На карысць плануемая ўнутрысістэмная рэарганізацыя: з прамысловага прадпрыемства завод стане неў-забаве сельскагаспадарчым, і новая падатковая палітыка бу-дзе больш спрыяльнай. Магчымасць пераўтварэння рэальная: ільнозавод акрамя таго, што самастойна вырошчвае большую частку даўгунцу, штогод сее сотні гектараў зерневых, рапс, утрымлівае невялікую свінаферму – чым не сельгаспрадпрыемства?
А сёння ва ўсіх завадчан павінна быць адна думка: паскорыць тэмпы цераблення льну на сваіх плантацыях і накіраваць тэхніку на дапамогу іншым гаспадаркам. Трэба спяшацца, бо прамаруджванне, як вядома, нічога добрага не абяцае.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *