У Востраве нармальнае надвор’е

«Ну што табе сказаць пра Сахалін?
На востраве нармальнае надвор’е…”
, – хутка, як і належыць былому спартсмену, цытатай з вядомага, даўніх часоў “хіта” адрэагаваў старшыня СВК “Востраў-Агра” Уладзімір Мароз на прапанову па- дзяліцца думкамі аб ходзе збожжаўборачнай кампаніі. Убраць нялёгкай працай вырашчаны ўраджай у аптымальныя тэрміны, максімальна поўна і якасна, а таксама, што вельмі важна, з мінімальнымі ўласнымі выдаткамі. Іменна апошняе ў значнай ступені фарміруе сабекошт прадукцыі, чытай – эканоміку арганізацыі, адпаведна, і кожнага яе прадстаўніка. З надвор’ем таксама не ўсё нармальна. Напярэдадні нашага наведвання гаспадаркі ў яе ўгоддзях ды і ўвогуле на поўдні раёна добра-такі пагаспадарыла непагадзь. “Дзве хвалі моцнага дажджу з ветрам па асобных палях нібы катком прайшліся. У роспачы канстатуе старшыня сельгаскааператыва. Дождж прымусіў да перапынку, у рабоце зернеўборачных камбайнаў як мінімум на паўдня. Але не іх экіпажаў: як правіла, камбайнеры займаліся пазарэгламентным абслугоўваннем тэхнікі, старшыя ж экіпажаў селі за руль трактараў. Механізатары гэтай парой – на вагу золата і, думаецца, не толькі ў Востраве. Адзін ўносіў удабрэнні пад ураджай года наступнага, іншы дастаўляў на ферму зялёную падкормку і г.д.
“Нармальна працуецца. Палі розныя: і горшыя, і лепшыя. Намалаціў ужо 400 тон. Пакуль збожжа вільготнае, брат Сяргей, які ў экіпажы камбайнерам, займаецца абслугоўваннем тэхнікі, а я вось тут”, – падзяліўся думкамі старшы камбайнер КЗС-10 Віктар Зубік. “Тут”, азначае на ўборцы саломы: змяніўшы часова штурвал КЗС-10 на руль МТЗ-1221, Віктар быў заняты адвозкай з поля да месца складавання рулонаў саломы.
Убіраць СВК “Востраў-Агра” яшчэ каля паловы з першапачатковых 1021 зерневых гектраў. Кожны ўжо ўбраны даў у сярэднім 27 цэнтнераў ураджаю. Для параўнання: сумежнае з гаспадаркай, размешчанае на яго колішніх землях ЗТАА “БелДан” збірала на той момант прыкладна 21 цэнтнер збожжа на круг.
Зернеўборка для “Востраў-Агра” пачалася 12 ліпеня. “Да таго збожжа было яшчэ негатовым. Пасля ўсталявалася гарачае надвор’е, спеласць наступіла хутка і, лічы, адначасова на многіх палях. У арсенале ўсяго толькі 3 камбайны, а да пачатку і ўвогуле быў адзін, меў месца факт выхаду са строю гарантыйнай тэхнікі”, – на пытанне аб пачатку і тэмпах жніва адказвае Уладзімір Мароз. Несумненна, 3 уборачныя агрэгаты на больш як 1000 толькі зерневых гектараў – не проста мала. А яшчэ рапс: азімы быў, яравы будзе. Будзе і другая “хваля” уборкі.
Трэцюю па маштабнасці зерневага кліна гаспадарку раёна – СВК “Ліпнянка” – узгаданы вышэй дождж з ветрам таксама не мінуў. “Палосамі нават град прайшоў. Ліпск нязначна пацярпеў, а вось у Свяціцы стыхія палажыла каля 300 гектараў збожжавых. Заліло. Зараз усю ўборачную тэхніку, што там працавала, перакідваем на ліпскія палі. Апоўдні мяркуем выйсці, калі пастаіць надвор’е”, – пачаў размову старшыня СВК “Ліпнянка” Уладзімір Варвашэвіч.
Стартавы амаль 1600-гектарны клін зерневых і зернебабовых СВК “Ліпнянка” да дня нашай “гасцявой” паездкі зменшыўся ў плошчах крыху менш, чым на трэць. Валавы намалот з 498 гектараў склаў 1020 тон збожжа. Нязначна “за” 20 цэнтнераў з адзінкі плошчы – вынік, што называецца, ніжэй сярэдняга. Не задаліся азімыя пасевы, якія ў гаспадарцы складалі палову агульнага зерневага кліна. Іх важкасць часам разы ў паўтара і больш саступае анала-гічным яравым культурам. “Не будзе сёлета мінулагодняй ураджайнасці. Можна гаварыць пра недапрацоўкі, аднак, галоўнае ўсё ж – у дрэннай перазімоўцы пасеваў. На наступны год бу-дзем пераглядаць пасяўныя структуры. Дакладна: на карысць трыцікале і пшаніцы зменшым пасяўныя аб’ёмы жыта. Культура малазапатрабаваная, танная…”, – гаворыць кіраўнік кааператыва.
Жніво ў “Ліпнянцы” рухаюць 5 зернеўборачных агрэгатаў. Усяго, паколькі рэальная – больш за 300 гектараў уборачных плошчаў на камбайн – нагрузка значна перавышае нарматыўную. Ужо сёння ў “Ліпнянцы” гавораць і рыхтуюцца прыняць дапамогу калег. Ці то з паўднёвых рэгіёнаў вобласці – як і год, і больш таму, а, магчыма, што і некая з гаспадарак Ляхавіччыны са сваёй уборкай справіцца раней.
Дажджы, што праходзілі на тыдні, несумненна, павялічылі і сабекошт здабываемага з палёў зерня. Паслякамбайнавая дасушка ўяўляе сабой працэс не хуткі і не танны. Да даж-джоў жа, напрыклад, у “Ліпнянцы” асаблівай неабходнасці ў тым не было: дапрацоўка зерня складалася толькі з даачысткі.
Паглядзець на сітуацыю, па магчымасці, у розных ракурсах – класічнае правіла газетчыка. Дык вось, ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама лічаць, што абедзве згаданыя ў матэрыяле гаспадаркі маглі б прыступіць да ўборкі некалькі раней, калі б своечасова і ў поўным аб’ёме падрыхтавалі да прыёмкі зерня сваю зернесушыльную гаспадарку. У “Ліпнянцы” ж, у дадатак да гэтага, меліся пытанні і з вывадам на лінейку гатоўнасці часткі камбайнавага парка.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *