Парушылі. І “зарабілі” штраф

Падчас палявых кантрольных рэйдаў работнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выяўляюць нямала парушэнняў, у тым ліку на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. З  23 па 27 верасня  зафіксавана 7 такіх фактаў.

23 верасня на аўтадарозе Цыгань-Меляхі быў спынены аўтамабіль ТАА “Палесселесінвест” (г.Кобрын), што перавозіў амаль 4 кубаметры лесаматэрыялаў (дуб) без суправаджальных дакументаў. Законнасць набыцця вадзіцель пацвердзіў копіяй лесарубнага білета, а вось дакументаў на перавозку грузу не прад’явіў. Вынесена пастанова без складання адміністрацыйнага пратакола па арт. 15.21 КаАП. За падобнае парушэнне прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь.

Дарэчы, адміністрацыйны пратакол складзены і ў адносінах прадпрыемства, для якога правапарушэнне будзе “каштаваць” штрафу ў памеры да 50 БВ з канфіскацыяй грузу ці без яе.

У гэты ж дзень 2 адміністрацыйныя пратаколы “зарабілі” службовыя асобы ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас”. Ляснік Крывошынскага лясніцтва пры правяденні адводу пад высечку догляду не адмежаваў пробную плошчу, а майстар лесу пры правядзенні высечкі догляду дапусціў незаконную высечку двух дубоў, чым нанёс шкоду прыродзе. За кожнае са згаданых парушэнняў КаАП прадугледжвае штраф да 30 БВ.

27 верасня ў поле зроку работнікаў прыродаахоўнай службы трапілі трое непрацуючых жыхароў Баранавічаў, якія размясцілі свае аўтамабілі бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі вадасховішча Мінічы. Несанкцыянаваная стаянка ля вады абышлася кожнаму штрафам да 20 БВ.

***

З 1 кастрычніка па 31 снежня адкрыты сезон палявання на лася, дзіка, казулю загонам і з сабакамі – у светлы час сутак, з засады і з падыходу – на працягу сутак. Пароды паляўнічых сабак устанаўлівае карыстальнік паляўнічых угоддзяў сваім рашэннем. Паляваць можна з гладкаствольным паляўнічым ружжом з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу.

Сяргей КРЫСЮК, начальнік Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага

і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *