Факт-экспрэс-навіны

ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Днём чыгуначніка — усіх землякоў — працаўнікоў Беларускай чыгункі.
НАТАРЫУСА ЗАКАЗВАЛІ? Для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў жніўні плануюцца выезды дзяржаўнага натарыуса ў аграгарадкі: 4 — у Ліпскі, 6 — у Конькаўскі, 11 — у Падлескі, 13 — у Тальмінавіцкі, 18 — у Гарадзішчанскі, 20 — у Жарабковіцкі, 25 — у Начаўскі, 27 — у Русінавіцкі. Выезд будзе ажыццяўляцца па папярэдніх заяўках, якія можна падаць старшыням сельвыканкамаў ці натарыусу па тэлефоне 2-50-67.
БЕЗ ПУЦЁЎКІ. Як расказаў галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч, з пачатку года прырода-ахоўнай службай складзены 2 пратаколы за парушэнне правілаў палявання (паляванне без пуцёвак). Матэрыялы па абодвух выпадках накіраваны ў суд, парушальнікі заплацілі штраф (па 10 базавых велічынь) і былі на пэўны тэрмін пазбаўлены права палявання.
(Працяг прыродаахоўнай тэмы — на 5-й старонцы «ЛВ»).
НАВАЛЬНІЧНЫ СЕЗОН. Пасля працяглай спякоты, якая, на жаль, спрыяла ўзгаранням, прыйшлі дажджы і навальніцы. А з імі — новая небяспека. Як паведаміў намеснік начальніка РАНС Андрэй Жураўскі, толькі 27 ліпеня на Брэстчыне адбылося 7 пажараў, 6 з якіх былі выкліканы наваль-нічнымі разрадамі маланак. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр. РАНС нагадвае пра неабходнасць захавання правілаў знаходжання ў зоне навальнічнай актыўнасці. Гэтыя правілы даволі простыя, але выніковыя.
Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый і пажараў тэлефануйце па адзіным нумары 101 — і па правадной сетцы, і з мабільных тэлефонаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *