Самы галоўны чалавек. 14 кастрычніка на Ляхавіччыне адзначаюць Дзень маці

ДАРАГІЯ ЖАНЧЫНЫ!

Сардэчна віншуем вас з самым цёплым і душэўным святам – Днём маці.

Сярод мноства датаў, якія славяць цудоўную палову чалавецтва, гэта свята найбольш дакладна вызначае святое прызначэнне жанчыны. Падарыць новае жыццё, вырасціць дзяцей, берагчы ад нягод, часам ахвяраваць сабой дзеля іх шчасця – гэта і ёсць галоўнае ў жыцці любой жанчыны-маці. Мацярынская любоў – невычэрпная крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і цяжкія моманты жыцця. Дзякуй за гэта і нізкі паклон.

Асаблівыя словы ўдзячнасці за любоў і клопат, мудрасць і цярпенне адрасуем шматдзетным маці.

Жадаем усім жанчынам спазнаць пачуццё мацярынства. Няхай вашы пяшчота і цярпенне вернуцца да вас удзячнасцю і павагай дзяцей, а кожны дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай сям’і. Здароўя вам, любві і разумення.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                          РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *