Раўненне на… сябе

І сёння ўспамінае Андрэй Юруць тыя імгненні з хваляваннем: на рэспубліканскім свяце «Дажынкі-2009» ён атрымлівае ключы ад новенькай «Волги» з рук Прэзідэнта краіны. Гонар. Радасць. Адказнасць. Іменна з гэтымі ўзвышанымі пачуццямі, якія настройваюць яшчэ і на рашучасць, працягвае малады камбайнер сваю хлебаробскую біяграфію. Між іншым, летась быў першы сезон, калі Андрэй працаваў у якасці старшага камбайнера.
Камбайнерам сёлета ў экіпажы працуе Яўгеній Сладзінскі, студэнт юрыдычнага факультэта БарГУ. Юнак працавіты і настойлівы. Маладзёжны экіпаж намалаціў ужо каля 820 тон зерня. Леташні пераможны вынік — 2150 тон.
Пакуль экіпаж Андрэя Юруця раўняецца на… сябе. Што-дзённыя намалоты радуюць: ураджайнасць зерневых на асобных участках 50-60 цэнтнераў з гектара.
А заўтра будзе новы дзень…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *