Людзьмі звацца

Не па законе, не па сумленні, не ў згодзе з самім сабой, на жаль, жывуць некаторыя людзі. Адбыванне судзімасцяў, уплата штрафаў, строгі кантроль з боку праваахоўных органаў за паводзінамі – часта як адзіная мера ўздзеяння на такіх несумленных грамадзян. Для адных яна дзейсная, для іншых – толькі часова стрымліваючая. Дзеля папярэджання рэцыдыўнай злачыннасці, выпрацоўкі новых форм і метадаў работы з раней судзімымі асобамі на Брэстчыне аб’яўлена акцыя “Разам да дастойнага жыцця”. Для гэтага ў раёне створана рабочая група, распрацаваны шэраг мерапрыемстваў. Па месцы жыхарства, вучобы або работы раней судзімых асоб рэгулярна будуць наведвацца работнікі праваахоўных органаў, юрысты, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама і іншыя з мэтай правядзення выхаваўча-прафілактычнай работы. Будуць вывучацца прычыны, умовы, якія садзейнічаюць новым злачынствам, і прымацца меры па іх ухіленні. Нядаўна, напрыклад, рабочая група наведала некалькі паднаглядных, адбываючых выпраўленчыя работы, абавязаных выконваць грамадскія работы, якія пражываюць у вёсках Альхоўцы, Малое Гарадзішча, Востраў, Тухавічы. Некаторым былі вынесены афіцыйныя папярэджанні аб парушэнні заканадаўства.
Па стану на 21 чэрвеня на ўліку ў РАУС знаходзіцца 201 раней судзімых. У тым ліку, адбываючых грамадскія работы – 7, асуджаных з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады – 16, адбываючых выпраўленчыя работы – 77, асуджаных з абмежаваннем волі –1. А яшчэ 44 чалавекі атрымалі абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы, 2 маюць адтэрміноўку выканання пакарання, 4 чалавекі асуджаны з умоўным непрымяненнем пакарання, вызваліліся ўмоўна-датэрмінова 11, адбылі пакаранне, але да поўнага пагашэння су-дзімасці стаяць на ўліку яшчэ 11 чалавек… Вось з якім кантынгентам будзе працаваць група да 1 кастрычніка. Дастойнае жыццё можа мець кожны з гэтых людзей, калі стане строга захоўваць Закон.
Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *