Арандаваць кватэру ў дзяржавы

На 1 чэрвеня 2014 года ў рэспубліцы налічвалася 26532 жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, з якіх 1835 кватэр – новае пабудаванае жыллё, 2635 кватэр – вызвалены другасны жылфонд, 22062 кватэры – заселеныя жылыя памяшканні, уключаныя ў разрад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання.

Па якіх правілах грамадзяне могуць атрымаць такое жыллё?

Заявы аб прадастаўленні жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання прымаюцца службай “Адно акно” мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады пры наяўнасці пашпарта або другога дакумента, які засведчвае асобу, на падставе інфармацыі аб наяўнасці жылых памяшканняў. Яна размяшчаецца на афіцыйных сайтах органаў улады (па месцы знаходжання гэтых жылых памяшканняў), утрымлівае звесткі аб месцы знаходжання, колькасным і якасным складзе, характарыстыцы, узроўні ўпарадкаванасці, тэрміне звароту і памеры платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Пры гэтым тэрмін звароту за прадастаўленнем такіх жылых памяшканняў не можа быць менш за 15 каляндарных дзён з дня размяшчэння інфармацыі.

Арандатар жылля абавязаны ўносіць арэндную плату і плату за камунальныя паслугі.

У адносінах жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання памер платы за карыстанне вызначаецца зыходзячы з памеру базавай стаўкі платы, устаноўленай Саветам Міністраў (0,2 базавай велічыні) з прымяненнем каэфіцыентаў, вызначаных аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у залежнасці ад ступені ўпарадкаванасці і месцазнаходжання жылых памяшканняў.

Як правіла, цана за дзяржаўнае арэнднае жыллё ў два разы менш рыначнай. Улічваючы, што сродкі, атрыманыя ад здачы жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання будуць накіроўвацца на будаўніцтва, рэканструкцыю жылых дамоў пад жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання, дзяржаўны жыллёвы фонд для здачы па дагаворах найму жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання пастаянна будзе павялічвацца. Развіццё такога фонду акажа дапамогу грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў дзесяцігоддзямі без страты здымаць у дзяржавы жыллё і пры гэтым прадпрымаць меры па паляпшэнні сваіх жыллёвых умоў.

Марына ЗАВАДСКАЯ,

галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *