У «Жарабковічах» Ляхавіцкага раёна салодкі сезон

Трэці сезон убірае цукровыя буракі механізатар СВК «Жарабковічы» Віктар Клемяня.

На тутэйшых землях добра растуць цукровыя буракі. Вось і сёлета ў некаторых гаспадарках летняя спёка падсушыла пасевы, а на жарабковіцкіх землях, наадварот, паспрыяла ўраджайнасці салодкіх караняплодаў.

Цяпер самы разгар уборкі цукровых буракоў. З першых выкапаных тон на цукровым камбінаце, куды сельгаскааператыў пастаўляе сыравіну, была вызначана выдатная цукрыстасць караняплодаў.

Сёння “Холмер” працуе і днём, і ноччу. 2 экіпажы механізатараў мяняюцца праз двое сутак, кожны ўбірае прыкладна па 30 гектараў. Віктар Клемяня з напарнікам Юрыем Слаутам працуюць разам ужо тры сезоны – зладжаны экіпаж. Не ўступае ім і Сяргей Салагуб з Дзмітрыем Лук’янчыкам. “Салодкі” сезон – самы час зарабіць добрыя грошы.

На плантацыі ў 800 гектараў убралі ўжо больш паловы плошчаў. На перапрацоўку вывезлі каля 16 тысяч тон салодкіх карэнняў. Ураджайнасць выдатная: з кожнага гектара жарабкоўцы бяруць па 608 цэнтнераў буракоў.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея Варановіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *