Прафсаюзы, на старт!

ХІІІ Рэспубліканская міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў, прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ў Брэсце з 18 па 21 жніўня 2010 года.
Удзел у ёй прымуць каманды, якія прадстаўляюць 25 галін, – гэта больш за тысячу спартсменаў-аматараў, якія на працягу чатырох дзён спаборніцтваў пазмагаюцца за званне мацнейшых у такіх відах спорту як валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, більярд, плаванне, дартс, гіравы спорт і летняе шматбор’е “Здароўе”.
Маштабнае мерапрыемства, якое садзейнічае развіццю і папулярызацыі масавага спорту, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць раз у два гады, і кожны раз яно праходзіць з нязменным поспехам.
Сёлета сталіцай спартакіяды працоўных стане горад Брэст.
Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбудзецца 18 жніўня 2010 года і пачнецца ў Брэсцкай крэпасці, а затым у 18.30 у спартыўным комплексе “Вікторыя” (г. Брэст) працягнецца вялікім святочным канцэртам з удзелам зорак беларускай эстрады.
Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *