Хлебная ростань

Іменна тут скрыжаванне хлебных патокаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў трох раёнаў нашай вобласці. Размешчаны на ціхім, калі такі эпітэт справяд-лівы ў дачыненні сумежнага з чыгункай месца, ускрайку Русінавіч Рэйтанаўскі вытворчы ўчастак ААТ “Баранавічхлебапрадукт” ажыццяўляе прыёмку, выконвае даводку да належных стандартаў па чысціні і вільготнасці, калі прысутнічае ў тым патрэба, і акумуліруе для захоўвання на розныя тэрміны прадукцыю палёў Ляхавіцкага, Баранавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў. Спецыялізуецца на жытнёвым і зерні трыцікале, а таксама на масланасенні рапсу.
Было паміж 10 і 11 гадзінамі, калі мы наведалі гэта хлебнае месца. Яшчэ не канчаткова капітулявала ранішняя спакойная аксаміціс-тасць, аднак, і гарачыня летняга поўдня ўзгадвалася ўжо недвухсэнсоўна. Вытворчы ўчастак знаходзіўся ў сваім сезонным графіку, жыў напружанай працай. Але па-дзелавому спакойна і без аўральнай мітусні, адным словам, кожны на сваім рабочым месцы.
На прыёмку, а самым першым яе этапам з’яўляецца адбор проб для кантролю якасна-спажывецкіх характарыстык зерня, што пастаўляецца, “заруліў” МАЗ з Ганцавіцкага раёна. Пакуль гружаны да краёў жытам вытворчасці СВК “Будча” аўтамабіль знаходзіўся ў зоне кантролю, ва-дзіцель Ігар Шэмет расказаў, што ў дзень калі 3, іншы дзень і 4 рэйсы паспявае зрабіць.
Дарэчы, з гаспадарак Ганцавіцкага раёна, як адзначыў кіраўнік вытворчага ўчастка старшы майстар Вадзім Козел, паступае сёлета даволі якаснае жыта. І дадае: “Пік паставак ужо прайшоў. Зараз, напрыклад, у дзень прымаем 400–500 тон зерня. І ў лік дзяржзаказу, і па дагаворах. А быў перыяд, калі дзённыя пастаўкі даходзілі і да 1000 тон.
Ды і, увогуле, што тычыцца планавых у лік дзяржзаказу аб’ёмаў прыёмкі Рэйтанаўскім вытворчым участкам зерневай прадукцыі (жыта і трыцікале), паступова і настойліва кампанія выходзіць на стадыю завяршэння: з вызначаных планам 9000 тон на дзень нашага наведвання прадпрыемства ў засеках знаходзілася ўжо каля 6300 тон зерня. Канешне ж, у тым ліку і дзякуючы сабранаму з палеткаў нашага раёна. Такія арганізацыі як СВК “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” абавязкі па пастаўках у дзяржзасекі жыта поўнасцю выканалі. “Астатнія працягваюць вазіць”, – канстатуе кіраўнік хлебапрыёмнага ўчастка.
Усё не так радасна ў плане прыёму-паставак масланасення рапсу. З 6500 “дзяржзаказаных” тон насення прынята пакуль усяго толькі 1000. Год такі: мінулая зімоўка для культуры выдалася экстрэмальна жорсткай. Многія ўчасткі выйшлі з зімы ў аслабленым стане, што не магло не адбіцца на ўраджайнасці, іншыя і ўвогуле не перазімавалі – прыйшлося перасяваць яравым аналагам. Іменна на ім – ураджаі яравога рапсу – грунтуюцца надзеі і прыёмшчыкаў у асобе Рэйтанаўскага ВУ і саміх гаспадарак-вытворцаў.
Апошнім часам (пачатак быў пакладзены летась, а працяг наступіў да сезона нарыхтовак ужо сёлета) Рэйтанаўскі ўчастак значным чынам даўдасканаліўся. Праведзена аптымізацыя, у тым ліку і функцыянальнае добраўпарадкаванне тэрыторыі: асфальтаваны дадаткова пляцоўкі і некаторыя з пад’ездаў, капітальна адрамантавана і пераабсталявана ў сучасным варыянце лабараторыя, устаноўлены электронныя вагі, камп’ютэрызаваны працэс збору, апрацоўкі і перадачы непасрэдна на ААТ “Барана-вічхлебапрадукт” даных адносна колькасна-якасных храктарыстык прынятага на захоўванне зерня. Нашлі ўкараненне і некаторыя арганізацыйныя новаўвя-дзенні. Усё – дзеля якасці работы, максімальнай хуткасці ў працэсе абслугоўвання і разгрузкі транспарту з хлебным грузам. Па словах Вадзіма Козела, якія некалькі пазней пацвердзіў і адзін з вадзіцеляў, на абслугоўванне адзінкі транспарту нават у часы максімальнага патоку затрачваецца мінут 20, а непасрэдна прыёмка ўраджаю выконваецца з 8 гадзін раніцы і да поўначы. Сушка зерня, калі ў тым ёсць неабходнасць, вядзецца няспынна на працягу сутак. Дарэчы, у леташнім жніўні запушчаная і паспеўшая няшмат папрацаваць яшчэ тады, сушылка ЗСК-30 пасля нядаўніх даж-джоў запрацавала з некалькі іншай нагрузкай. Частка зерня пачала паступаць з большым працэнтам вільгаці. Аднак, паспяхова спраўляюцца. Хоць у дапамогу 2 дзесяткам пастаянных работнікаў Рэйтанаўскага вытворчага ўчастка на перыяд нарыхтоўкі дабавіліся яшчэ 13. Пробаадборшчыкі, вагаўшчыкі, грузчыкі, вартаўнікі. Да таго ж, асобным пастаянным работнікам прыйшлося дадаткова, па сумяшчальніцтве, “нагрузіцца”. Так, “па жыцці” майстар змены Сяргей Каратцоў стаў на перыяд нарыхтовак яшчэ і механізатарам франтальнага пагрузчыка, бухгалтар Алена Козел – дыспетчарам.
Сезон нарыхтовак працягваецца.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *