Смачныя вітаміны вырасцілі ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы

У ЛДАКу год ураджайны. І на яблыкі.

Духмяныя і румяныя, так і просяцца, каб іх пакаштаваць. А пакаштуеш — упэўнішся, якія яны смачныя і сакавітыя. Гэта пра яблыкі, што сабралі каляджане са свайго саду. Шчыравалі на ўборцы пладоў юнакі і дзяўчаты 3-4 курсаў агранамічнага аддзялення.

Больш за 26 сартоў яблынь у садзе ЛДАКа на 10 гектарах. Загадчык лабараторыі “Вучэбны сад і плодагадавальнік” Яўгеній Біза адзначае, што большай ураджайнасцю вызначыліся сёлета познія сарты “Алеся” і “Чэмпіён”. Сабралі каля 40 тон, але гэта не вельмі задаволіла лдакаўцаў. Тут іх планы падкарэкціравала сухое надвор’е. Частку фруктаў (нестандарт) здалі на кансервавы завод, частку – паклалі на захоўванне, каб пазней прадаць насельніцтву. Дарэчы, у мінулую суботу на кірмашы ў Ляхавічах гэта і рабілі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *