Ёсць першыя “тысячнікі”

ЭКІПАЖУ ЗБОЖЖАЎБОРАЧНАГА КАМБАЙНА ААТ “ЛЯХАВІЦКІ РАЙАГРАСЕРВІС” СТАРШАМУ КАМБАЙНЕРУ АНДРЭЮ ЮРУЦЮ, КАМБАЙНЕРУ ЯЎГЕНІЮ СЛАДЗІНСКАМУ, ВАДЗІЦЕЛЯМ ААТ “ЛЯХАВІЦКІ РАЙАГРАСЕРВІС” АЛЯКСАНДРУ МАЛЯРУ, СВК “ОРДЭНА “ЗНАК ПАШАНЫ” КАСТРЫЧНІК” ДЗМІТРЫЮ АНЦІПЕНКУ.
Шчыра віншуем з працоўнай перамогай на жніве-2010. Вы сталі першымі “тысячнікамі” па намалоце і перавозцы збожжа новага ўраджаю. Ваш прыклад натхнёнай, шчырай, сумленнай хлебаробскай працы варты пераймання і працягу.
Жадаем новых вытворчых здабыткаў на карысць роднай Беларусі, Брэстчыны, Ляхавіччыны.
Дзмітрый БУРДУК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Яўгеній ЮРЛЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *