У чым «фокус»? У Ляхавіцкім раёне згарэў аўтамабіль

У ноч з серады на чацвер на цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні аўтамабіля “Форд-Фокус” у вёсцы Дарава-Чыж. На месца здарэння неадкладна выехалі падраздзяленні ПАВЧ №1 горада Ляхавічы і ПАВЧ №2 горада Баранавічы.

Вогнеборцы аператыўна ліквідавалі ўзгаранне аўтамабіля, які на той момант быў поўнасцю ахоплены полымем. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Пазней было ўстаноўлена, што напярэдадні ўладальніца аўто, жыхарка Баранавіч, прыехала на дачу. Паставіла каля дому аўтамабіль. Ноччу прачнулася ад едкага паху дыму, што зыходзіў ад палаючай іншамаркі. Жанчына адразу патэлефанавала ў выратавальную службу. Выраб амерыканскага аўтапраму 15-гадовай даўнасці выгараў поўнасцю, аднавіць яго немагчыма. Ніякіх іншых пашкоджанняў здарэнне не выклікала. У чым ”фокус” – зараз высвятляецца.

Ірына ТУКАЙ,

спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *