Крымінал. Здарэнні Ляхавічаў

26 кастрычніка ў Ляхавічах здарылася трагедыя. Днём з балкона пятага паверха шматкватэрнага дома па вуліцы Леніна выкінулася жанчына 1991 года нараджэння. Загінуўшая прыйшла па гэтым адрасе да сяброўкі.

Ад траўм, не сумяшчальных з жыццём,  не прыходзячы ў прытомнасць, жанчына памерла.  Раённы аддзел Следчага камітэта па факце смерці праводзіць праверку.

Як паведаміў рэдакцыі начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віталій Лабанаў, адна з мяркуемых прычын трагічнай смерці дзяўчыны – сварка з маладым чалавекам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *