Пакурыў… У перадапошні дзень кастрычніка ляхавіцкія выратавальнікі спяшаліся на дапамогу

У перадапошні дзень кастрычніка ў райцэнтры падраздзяленні РАНС і Падлескага пажарнага паста раніцай спяшаліся на вуліцу Горкага. Тут было зафіксавана ўзгаранне ў аднапавярховым жылым доме. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, гарэў адзін з пакояў, астатнія былі задымлены. Гаспадар дома, 1956 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, не пацярпеў. Агнём знішчана маёмасць пакоя. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Як адзначыла спецыяліст РАНС Ірына Тукай, домаўладанне не было абсталявана аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *