У Русиновичского ФАПа новая прописка

Чаканы падарунак нарэшце атрымалі жыхары аграгарадка Русінавічы і ўсіх навакольных вёсак: фельчарска-акушэрскі пункт пераехаў з невялікага старога будынка ў памяшканне былой пачатковай школы. Умовы для працы медыкаў, для пацыентаў непараўнальна лепшыя: памяшканне дагледжанае, прасторнае. Вакол прыгожыя сосны, а вясной і летам паветра напаўняецца водарам кветак.

У распараджэнні ФАПа кабінеты прыёму, акушэрскі, працэдурны. Як расказала загадчыца ўстановы Таццяна Грыкель, тэрыторыя яшчэ абжываецца, ўладкоўваюцца рабочыя месцы, наводзіцца парадак. А пацыенты ўжо наведваюцца па новым адрасе, атрымліваюць тут меддапамогу.

Па словах галоўнага ўрача раёна Уладзіміра Усцюшкова, пасля рамонту медустанове будзе нададзены новы статус – урачэбнай амбулаторыі. А гэта значыць, што кола медыцынскіх паслуг насельніцтву намнога пашырыцца. Будуць адкрыты фізіяпрацэдурны, стаматалагічны кабінеты, лабараторыя, па вызначаных днях тыдня прыём пацыентаў будзе весці ўрач.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *