Жорсткая пасадка. У Ляхавіцкім раёне пацярпеў аварыю ваенны самалёт

Як паведаміла БЕЛТА, 11 лістапада каля  13.30 падчас планавага палёту ў нашым раёне  ў выніку няштатнай сітуацыі  адбылася аварыя ваеннага самалёта МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Лётчык катапультаваўся. Пацярпелых і разбурэнняў няма. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула  465 (парушэнне правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Расследаванне праводзіць Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Конькаўскага сельвыканкама Рамуальд Бубен расказаў, што самалёт упаў у нейкім кіламетры ад фермы “Літва”, практычна каля лесу, на полі з пасевамі шматгадовых траў.

Вяскоўцы адзначаюць, што ўжо прывыклі да пастаянных палётаў і  гулу  самалётаў. Так было і ў гэты дзень. Жыхарка вёскі Літва Валянціна Іванаўна  днём працавала ў агародзе.  “Убачыла  2 самалёты. Адзін  з іх праляцеў вельмі нізка і  пачаў разварочвацца. Падумалася, што звычайна круг пры развароце  большы.  Крылы самалёта знаходзіліся амаль у вертыкальным стане. Потым ён паляцеў у бок да лесу.  Праз якісьці пару мінут прагучаў нягучны выбух, за ім — 3-5 хлапкоў,  за вёскай у небе ўзвіўся слуп агню і дыму. Калі дым разышоўся, убачыла парашутыста. Праз  лічаныя мінуты над месцам аварыі з’явіўся верталёт, потым прымчалі выратавальнікі і хуткая дапамога”, – расказала “ЛВ” 47-гадовая жанчына.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з афіцыйнага сайта  Следчага камітэта Рэспублікі  Беларусь sk.gov.by

One thought on “Жорсткая пасадка. У Ляхавіцкім раёне пацярпеў аварыю ваенны самалёт

  • 17/11/2014 в 21:50
    Permalink

    Нажаль так! ((

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *