Чатыры ў адным

Уладзімір Мацюшка - адзін з лепшых вадзіцеляў у Брэсцкай вобласці на адвозцы травяных кармоў

СВК “Шлях новы” — гэта чатыры ранейшыя гаспадаркі ў адной сённяшняй (пачалося ўсё далучэннем спачатку СВК “Флер’янова”, а потым “Ордэна Знак Пашаны “Кастрычнік” і “Дарава”). І вось што маем: 11119 гектараў сельгасугоддзяў – самыя вялікія плошчы ў раёне – 542 працаўнікі розных галін сельгасвытвор-часці (другое месца пасля СВК “Жарабковічы”), 3 аграгарадкі і 30 вёсак, 3 брыгады (Навасёлкі, Дарава, Конькі). Каб рухацца наперад, неабходна не толькі захаваць назапашанае не адным пакаленнем працаўнікоў, а пастаянна ўдасканаль-вацца, укараняць новыя тэхналогіі. Яшчэ не канчатковае слова СВК сказаў і ў мадэрнізацыі, хаця зроблена ў гэтым накірунку нямала. Чаго вартая толькі МТФ “Навасёлкі”, дзе ў сучасных умовах з прымяненнем навейшых тэхналогій утрымліваецца 1100 кароў, з якіх – 800 дойныя. Большасці сучасных стандартаў адпавядае і МТФ “Вялікая Лотва”. Без сумненняў павысіцца прадукцыйнасць, палепшацца ўмовы працы аператараў машыннага даення пасля ўвядзення ў эксплуатацыю малочна-таварнага комплексу ў Сакунах, будаўніцтва якога ўжо распачата. Але і на астатніх МТФ (усяго ў “Шляху новым” – 3358 галоў дойнага статку) працаўнікі стараюцца забяспечыць рост надояў і прывагаў. Перадавыя даяркі Лілія Морская і Алена Равінская (МТФ “Бажкі”), Вольга Майсюк (МТФ “Галавачы”), Алена Кадзевіч (МТФ “Зубелевічы”) дасягнулі многага.

Традыцыйна радуюць ураджайнасцю жніўныя палі: урадзілі сёлета жыта, трыцікале, яравы ячмень, пшаніца, рапс, сабрана 2660 тон якаснага алейнага насення – больш, чым у любой іншай сельгасарганізацыі раёна. Трактарыст-машыніст Уладзімір Мацюшка заняў ІІІ месца ў абласным спаборніцтве сярод вадзіцеляў на адвозцы травяністых кармоў.

Памочнік загадчыцы МТФ "Галавачы" Людміла Чарняўская (у цэнтры) і аператары машыннага даення Алёна Арцыменя і Алена Зубальская

Галоўны клопат у гаспадарцы, канешне, пра людзей. Жыллём забяспечаны ўсе, у чарзе толькі тыя, хто хоча павялічыць уласныя квадратныя метры. А яшчэ сёлета каля 100 чалавек з дапамогай іпатэкі ад гаспадаркі прыватызавалі жыллё.

Тут адсут-нічае кадравая праблема. Пяцёра юнакоў і дзяўчат вучацца ў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах па накіраванні гаспадаркі і за яе кошт. Дарэчы, па-ранейшаму “Шлях новы” – адзіны ў раёне выплачвае па выніках кожнай чвэрці персанальную стыпендыю вучням-выдатнікам трох падшэфных школ. Не адмаўлялі і школьнікі, калі патрэбна, у дапамозе сваім шэфам: сёлета каля 40 старшакласнікаў працавалі на зернетаках.

— Наша гаспадарка развіваецца, не стаіць на месцы , як бы складана ні было,— гаворыць старшыня “Шляху новага” Аляксандр Вашчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *