Гаспадарка пачынаецца з двара

Загадчык машыннага двара Леанід Еўтух і механізатары Аляксандр Русін і Станіслаў Шпак.

Машынны двор СВК “Тальмінавічы” сваю марку трымаў заўсёды. Па добраўпарадкаванасці, вытворчай прыстасаванасці, функцыянальнасці, аснашчанасці, рамонтных магчымасцях майстэрняў і працуючых там майстроў на роўных канкурыруе з аналагічнымі падраздзяленнямі флагманскіх сельгаскааператываў раёна. Усё па нумарах і на сваіх месцах. Выгараджаны пляцоўкі, зношаная “гума”, металічны лом – там дзе і павінны быць. Для сельскагаспадарчых прылад, механізмаў, агрэгатаў арганізавана свая тэрыторыя прапіскі. Для складанай, па большасці самаходнай, тэхнікі асобная выгарадка і функцыянальны навес, месца, куды адкрыты доступ толькі для тэхнікі, што прайшла паслясезонны рэгламент. Сваімі намаганнямі СВК абсталяваў у рамонтна-механічнай майстэрні бытавое памяшканне ў адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі, нормамі.

Нічога незвычайнага – звычайнае праяўленне клопату кіраўніцтва, работнікаў і спецыялістаў розных падраздзяленняў і служб гаспадаркі. У тым ліку, калі не ў першую чаргу, інжынернай, на чале з галоўным спецыялістам Леанідам Юруцём, яго падначаленымі – загадчыкам машдвара Леанідам Еўтухам, слесарам Іванам Хлапянікам, токарам Валерыем Татарыновічам, трактарыстам-машыністам Віктарам Багдановічам, іншымі.

Гэты сельскагаспадарчы год па нарыхтоўцы кармоў можна назваць для “Тальмінавіч” досыць паспяховым. Прывагі і надоі, стабільныя і ў залежнасці ад масавых і якасных характарыстык таго ж малака – грошы. У гэтым годзе падняць лічбу кармавых адзінак гаспадарцы дапамагла кааперацыя — міжгаспадарчы механізаваны корманарыхтоўчы атрад. Асноўную партыю ў створаным такім чынам ансамблі выконваў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *