Школьны стандарт

Прыемная навіна — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белтэлекам” забяспечыла тэхнічную магчымасць падключэння ўсіх школ краіны да інтэрнэту. Дарэчы, гэта было прадугледжана патрабаваннямі дзяржаўнай Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2007-2016 гады.

Каб рэалізаваць запланаванае, было пракладзена звыш 700 кіламетраў валаконна-аптычных ліній сувязі да аддаленых сельскіх населеных пунктаў, дзе знаходзяцца навучальныя ўстановы.

Як расказаў начальнік РВЭС Анатолій Лукашэвіч, у нашым раёне — адным з першых на Брэстчыне — не толькі школы, але і пазашкольныя ўстановы, дзіцячыя сады падключаны да інтэрнэту. Прычым, абсталяванне набыта толькі за кошт сродкаў Белтэлекама. Але на гэтым супрацоўніцтва навучальных устаноў і электрасувязістаў не спыняецца. Наступны крок – распрацоўка спецыяльных прапаноў для школ, настаўнікаў і вучняў. Напрыклад, у верасні 2014 года павялічана скорасць доступу ў інтэрнэт на тарыфным плане “Школьны стандарт” на 33 працэнты пры тым, што кошт паслугі застаўся ранейшым. У кастрычніку аб’яўлены старт спецыяльнай акцыі для вясковых настаўнікаў: да канца 2014-2015 навучальнага года ім прадастаўлена скідка 25 працэнтаў на тарыфныя планы “ Камфорт” і “Дамасед”.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *