Практыка экзаменуе вучобу

На вучэбнай ферме «Каменка».

Па 4 спецыяльнасцях: агранамія, заатэхнія, ветэрынарная медыцына і плодаагароднінаводства займаюцца ў ЛДАКу 430 навучэнцаў. Яны выконваюць лабараторныя і кантрольныя работы, канспектуюць лекцыі, здаюць экзамены. Але ж і практыка азнаямляльная, сельскагаспадарчая і тэхналагічная справа не менш важная. Практычная база ў каледжы выдатная. Вучэбныя гаспадарка “Каменка”, сад (сёлета таксама парадаваў шчодрым ураджаем яблыкаў розных сартоў) і пладова-ягадны гадавальнік — добрыя кропкі для прымянення атрыманых ведаў. Акрамя асноўнай спецыяльнасці ў ЛДАКу можна атрымаць і дадатковыя рабочыя прафесіі: аператараў машыннага даення і штучнага асемянення жывёлы, вадзіцеляў колавых трактараў і аўтамабіляў катэгорый “А” і ”В”, садавода і агародніка. Выгадная і перспектыўная справа – мець дыплом з некалькімі прафесіямі, якія, безумоўна, лішнімі не будуць.

А яшчэ тут кожны знойдзе занятак для душы: гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі і аматарскія аб’яднанні, “Студэнцкая восень”, “Снежны снайпер”, турыстычныя злёты, выступленні маладзёжнага клуба “Юнацтва” – візітоўка каледжа па-за вучэбнага, культурна-спартыўнага, прычым, вельмі яркая.

І заўсёды побач з навучэнцамі – выкладчыкі, выхавальнікі, майстры працоўнага навучання. Калектыў з добрымі традыцыямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *