Парушэнні выправіць. У Ляхавічах прайшла выязная калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці

У ходзе пасяджэння выязной калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, якое адбылося 12 лістапада ў Ляхавічах, разгледжаны вынікі праверкі выканання Ляхавіцкім райвыканкамам, а таксама структурнымі падраздзяленнямі, іншымі арганізацыямі раёна параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, паўнаты ўкаранення нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў, выканання бюджэтна­га, зямельнага заканадаўства, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел кіраўнікі раённага выканаўчага камітэта, яго структурных падраздзяленняў і аддзелаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў, прамысловых, будаўнічых, сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Калегія адзначыла, што Ляхавіцкім райвыкан­камам, структурнымі падраздзяленнямі, іншымі арганізацыямі раёна прымаліся пэўныя меры па выкананні ўстаноўленых заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця бюджэту раёна.

Разам з тым, яны не дазволілі забяспечыць гэта выкананне ў поўным аб’ёме.

Акрамя таго, невыкананне асобных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і асобных заданняў набыло сістэматычны характар. Да іх адно­сяцца: паказчык па росце экспарту тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам кіравання (у 2012 годзе склаў 89,1 працэнта, у 2013 годзе – 95,9, студзень-жнівень 2014 года – 76,6 працэнта), сальда гандлю таварамі без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам кіравання (за 2012 год – мінус 1,7 мільёна долараў ЗША ад задання, за 2013 год – мінус 3,4 млн. долараў, за студзень-жнівень 2014 года – 28,5 працэнта ад гада­вога задання).

Намецілася тэндэнцыя зніжэння аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. Індэкс фізічнага аб’ёму прамысло­вай вытворчасці ў 2013 годзе склаў 84,1 працэнта, а за студзень-вера­сень 2014 года – 94,5 працэнта да адпаведнага перыяду.

Не забяспечана бясстратная работа арганізацый, размешча­ных на тэрыторыі раёна. На 1 верасня 2014 года спрацавалі са стратамі на агульную суму 3605 мільёнаў рублёў 3 арганізацыі (ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, ДУБП “Ляхавіцкая ПМК-17”, ААТ “Торфа­брыкетны завод “Ляхавіцкі”). Сума такіх страт у параўнанні з адпа­ведным перыядам мінулага года павялічылася ў 3,7 раза.

На працягу 2013 года і сёлета не ўсімі падатковымі агентамі раёна своечасова выконваліся абавязкі аб пералічэнні ў бюджэт падаткаў.

Не вырашана праблема па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці 4 суб’ектаў гаспа­дарання раёна па бюджэтных пазыках і займах.

У раёне не выкананы 4 нарма­тывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў: адзін у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (нарматыў удзельнай вагі вуліц з удаскана­леным пакрыццём); два – у галіне аховы здароўя (нарматыў бюджэт­най забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара раёна і забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі, участковымі ўрачамі (тэрапеўтамі і педыятрамі сумарна), у тым ліку ўчастковымі ўрачамі-педыятрамі і ўрачамі агульнай практыкі); адзін – у галіне гандлю (забяспечанасці насельніцтва месцамі ў агульна­даступных аб’ектах грамадскага харчавання).

Райвыканкамам, сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна не прыняты вычарпальныя меры па безумоўным выкананні мерапрыемстваў рэспубліканскіх праграм па племянной справе ў жывёлагадоўлі, развіцці малочнай галіны, авечкагадоўлі, бульбавод­ства і плодаагароднінаводства.

У выніку невыканання ўказаных рэспубліканскіх праграм за 2011-2013 гады раён недаатрымаў 32,6 тысячы тон малака, 7,9 тысячы тон бульбы.

Праведзеная работа не дазволіла забяспечыць выкананне мерапрыемстваў па прыцягненні ў гаспадарчы абарот нявыкары­станай камунальнай маёмасці: каляндарныя графікі выкананы ў 2012 годзе на 77,3 працэнта, у 2013 – 76,9. А выкананне асобных мерапрыемстваў насіла фармаль­ны характар і не забяспечыла яго выкананне. Як паказалі вынікі кантрольных мерапрыемстваў, фактычна не выкарыстаны і не закансерваваны ўключаныя, згод­на справаздач райвыканкама, у гаспадарчы абарот будынак во­цатнага завода ў аграгарадку Нача, лазня ў вёсцы Пашкоўцы, будынак свінарніка фермы “Гарлеўшчына”.

Райвыканкам не арганізаваў дзейсны кантроль за выкананнем умоў дагавораў арэнды зямельных участкаў і дагавораў куплі-продажу нерухомай маёмасці.

У правераных установах і арганізацыях Ляхавіцкага раё­на, у тым ліку ў райвыканкаме, яго структурных падраздзялен­нях, устаноўлены парушэнні пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, заканадаўства, якія рэгулююць гас-падарчыя і фінансавыя адносіны.

Усяго па выніках праверак устаноўлена: выкарыстанне бюд­жэтных сродкаў з парушэннем заканадаўства на суму 238,5 мільёна рублёў, прадухілена неабгрунтаванае расходаван­не бюджэтных сродкаў на суму 25,2 мільёна рублёў. Выяўлены іншыя парушэнні на суму 249,6 мільна рублёў, неэфектыўнае вы­карыстанне бюджэтных сродкаў на будаўніцтва бульбасховішчаў на суму 4800 мільёнаў рублёў, неас­ваенне бюджэтных сродкаў, выдат­каваных на развіццё авечкагадоўлі, на суму 7961,7 мільёна рублёў, няўплата пазыкаатрымальнікамі расходаў па капітальным ра­монце і эксплуатацыі будынка райвыканкама на агульную суму 1152,7 мільёна рублёў, няўплата пратэрмінаванай запазычанасці суб’ектамі гаспадарання раёна па бюджэтных пазыках і займах на суму 1153 мільёны рублёў, а таксама па ўплаце імі пені – на суму 1117,5 мільёна рублёў. Мелі месца нявыплата падатковымі агентамі запазычанасці па пералічэнні ў бюджэт падаход­нага падатку з фізічных асоб на суму 1123,6 мільёна рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці пры­цягнуты 2 юрыдычныя асобы (6 млн. рублёў) і 12 фізічных асоб (30,3 млн. рублёў), да дысцыплінарнай – 8 службовых асоб.

Калегіяй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці рас­працаваны канкрэтныя прапано­вы па выпраўленні выяўленых парушэнняў і недахопаў.

Алег ДАНІЛАЎ,

старшыня Баранавіцкага міжраённага КДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *