На дарозе «Пешаход». 28 лістапада ў краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Сітуацыя з бяспекай дарожнага руху на тэрыторыі вобласці працягвае заставацца скла¬данай. Па-ранейшаму найбольш неабароненай катэгорыяй яго ўдзельнікаў з’яўляюцца пешаходы. Асаблівую заклапочанасць выклікае незахаванне пешаходамі правіл паводзін на дарогах і вуліцах населеных пунктаў, невыкарыстанне ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў. Толькі за 10 месяцаў гэтага года на тэрыторыі вобласці з удзелам пешаходаў зарэгістравана 184 ДТЗ, у выніку якіх 37 чалавек загінулі, 155 – траўміраваны, у 6 выпадках пешаходы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана адно ДТЗ, у якім загінуў пешаход.

З 14 па 24 лістапада на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”.

28 лістапада ў краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “Пешаход! Паважай пешаходны пераход!”.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аб усіх фактах парушэння ПДР вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку аб знаходжанні іх на праезнай частцы ў нецвярозым стане, паведамляць па тэл. 102.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *