Зямля нашай любві. Брэстчына адзначыць 75-ы дзень нараджэння.

Сёлета ў снежні наша Брэстчына адзначыць 75-ы дзень нараджэння. Дата важкая і вельмі прыгожая – тры чвэрці стагоддзя! Свята, да якога самае непасрэднае дачыненне маем усе мы, яе жыхары. Усе, хто ўносіць часцінку сваёй працы, любві, клопату ў працвітанне сваёй зямлі: вырошчвае на ёй хлеб і да хлеба, будуе дамы і лечыць землякоў, сумленна працуе на заводах і выхоўвае падрастаючае пакаленне, услаўляе радзіму сваёй творчасцю і спартыўнымі дасягненнямі. Тыя, хто закладваў трывалы падмурак для сённяшняга развіцця, і тыя, ад каго залежыць наш агульны заўтрашні дзень. Цудоўная наша Брэстчына, слаўныя яе жыхары!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *