Ляхавічанін Андрэй Цямчык вырашыў «пабазарыць»

Калі над Віцебскім амфітэатрам загараюцца агні “Славянскага базара”, пачынаецца вялікае музычнае свята. Каб трапіць на яго ў якасці канкурсанта, трэба быць таленавітым, харызматычным спеваком. На абласны адборачны тур міжнароднага конкурсу “Віцебск-2015” аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дэлегаваў ад нашага раёна двух выканаўцаў – салістаў народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Андрэя і Надзею Цямчыкаў. Па ўмовах конкурсу кожны выконваў два творы: адзін беларускага аўтара на беларускай мове, другі – на выбар.

Адборачны тур праходзіў у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, прымалі ўдзел у ім больш за 60 канкурсантаў. Усе вельмі хваляваліся. Але гэта не перашкодзіла бліскучаму выступленню Андрэя і Надзеі. А праз некалькі дзён Андрэю Цямчыку прыйшло жаданае запрашэнне на ўдзел у адборачным рэспубліканскім туры, які адбудзецца ў Мінску. Пажадаем земляку, канешне, поспеху.

Юрый ГРЫНЬ,

дырэктар раённага метадычнага цэнтра.

Фота з сайта Ляхавіцкага райвыканкама  http://liahovichi.brest-region.gov.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *