Вітае сасновы снегавік

І на мяжы восені і зімы наш горад не перастае здзіўляць новымі матывамі, фарбамі, упрыгожваннямі. Дзякуючы фантазіі, працавітым рукам работнікаў участка добраўпарадкавання жылкамунгаса, другое жыццё з’явілася ў клумбаў, сквераў, паркаў райцэнтра. Асноўны дызайнерскі матэрыял — сасновыя галінкі.

Каля аўтобуснага прыпынку «Стадыён “Колас” гасцінна вітаюць прыязджаючых “скульптуры” снегавікоў з клюшкамі. Тэрыторыя камбіната бытавога абслугоўвання па вуліцы Леніна ўпрыгожана сасновым чайнікам і кубачкамі. Літаральна днямі з’явіліся піраміды каля аўтастанцыі. Гэтыя і іншыя кампазіцыі будуць радаваць гараджан і гасцей да вясны.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Вітае сасновы снегавік

  • 04/12/2014 в 08:23
    Permalink

    Очень нравятся такие композиции. Возле колледжа появились фрукты, а возле автовокзала — ёлка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *