«Імпартная» атара пасялілася ў Жарабковічах Ляхавіцкага раёна

Новая галіна вытворчасці – авечкагадоўля – у СВК “Жарабковічы” набірае абароты. На пачатак лістапада ў гаспадарцы налічвалася 2717 авечак – спадчына, якая дасталася сельгаскааператыву пасля далучэння да яго СВК “Канюхі”. Некалькі дзён назад атара папоўнілася “імпартнымі” экзэмплярамі, якіх завезлі з Аўстрыі для паляпшэння існуючай пароды і развядзення чыстапароднай жывёлы мяса-воўнавага накірунку.

Як расказала эканаміст сельгаскааператыва Зінаіда Жамойдзік, авечкі парод асканійская, мерыналандшаф адрозніваюцца нават па сваім знешнім выглядзе: буйныя, больш прыгожыя. Іх цэлая атара — 262 бараны і яркі. Дарэчы, фінансаваў гэтую дарагую пакупку Мінсельгасхарч.

Цяпер жывёла праходзіць каранцін. Яе абследуюць ветэрынарныя спецыялісты, заатэхнікі-селекцыянеры. Плануецца да канца года закупіць аўстрыйскіх авечак яшчэ на 3 мільярды рублёў.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *