Вырасціць і захаваць

Жнівеньская спякота і агонь – не самае лепшае спалучэнне: дастаткова іскры, каб быць бядзе. З пачатку года на Брэстчыне языкі полымя знішчылі каля 280 тон грубых кармоў. Колькі марнай працы і згарэўшых грошай!..
У раёне пажар быў зарэгістраваны ў СВК “Жарабковічы”, дзе пашкоджана іржышча на плошчы 3 га і 0,3 га ячменю.
Выратавальнікі яшчэ і яшчэ раз нагадваюць, што патрабаванні пажарнай бяспекі неабходна не толькі ведаць, але і выконваць. Любы склад і навес для захоўвання зерня павінен быць абсталяваны супрацьпажарным шчытом з вогнетушыцелем, рыдлёўкай, багром і вядром; побач з ім – скрыня з пяском і бочка з вадою. Выпускныя трубы рухавікоў трактараў, аўтамабіляў і камбайнаў па-вінны быць абсталяваны спраўнымі іскрагасільнікамі. У месцах уборкі зерневых у абавязковым парадку неабходна арганізаваць дзяжурства пажарнай ці прыстасаванай для гэтых мэт тэхнікі.
Інспекцыяй дзяржпажнагляду РАНС сумесна з райсельгасхарчам праведзена 6 рэйдаў па кантролі за бяспекай работ падчас уборачнай кампаніі. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі на жніве да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 чалавек.
Сяргей СІМАКОВІЧ, Начальнік інспекцыі дзяржпажнагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *