РАНС мадэрнізуецца. У ляхавіцкіх агняборцаў папаўненне ў радах баявой тэхнікі

У ляхавіцкіх агняборцаў папаўненне ў радах баявой тэхнікі. Нядаўна на ўзбраенне РАНС паступіла новая сучасная пажарная аўтацыстэрна.

На аўтамабілі ўстаноўлены пажарная помпа і лафетны ствол прадукцыйнасцю да 40 літраў вадкасці ў секунду. Ён абсталяваны бензагенератарам, які выпрацоўвае электрычнасць напружаннем 220 В, і чатырохметровай мачтай асвятлення. Ёмістасць цыстэрны для вады – 10000 літраў, для пенаўтваральніка – 600 літраў.

Кабіна аўтамабіля мае палепшаны ўнутраны інтэр’ер, што стварае камфортныя ўмовы для экіпажу.

Па словах намесніка начальніка РАНС па аператыўна-тактычнай рабоце Валерыя Плюты, аўтамабіль валодае вялікім запасам вады, што важна ва ўмовах пажаратушэння, мае павышаную праходнасць і вельмі зручны ў выкарыстанні.

У камплекце з аўтамабілем ляхавіцкія выратавальнікі атрымалі ручны спецінструмент, прызначаны для правядзення аварыйна-выратавальных работ падчас дарожна-транспартных здарэнняў, вызвалення людзей з-пад завалаў.

Новая тэхніка атрымала “прапіску” ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Ляхавічы.

Ірына ТУКАЙ, спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *