Жыццё даражэй за шыны. У Ляхавічах праходзіць рэспубліканская акцыя

З 10 па 17 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю ”Жыццё даражэй за шыны!”.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на дарогах з мокрым абледзянелым заснежаным пакрыццём істотна ўзрастае. Пры няправільных дзеяннях вадзіцеля ў гэтых умовах аўтамабіль можа стаць некіруемым. Кіраванне транспартным сродкам у зімовых умовах патрабуе ад вадзіцеля не толькі асаблівых навыкаў ваджэння, але і добрай падрыхтоўкі аўтамабіля.

Сёлета за 11 месяцаў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зарэгістравана 575 ДТЗ, у якіх 103 чалавекі загінулі і 595 атрымалі траўмы. У Ляхавіцкім раёне зарэгістравана 6 ДТЗ, 4 чалавекі загінулі, 2 атрымалі траўмы.

16 студзеня 2015 года ўступяць у сілу змяненні і дапаўненні ў Правілы дарожнага руху. У адпаведнасці з імі ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна-дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі (звыш 3,5 тоны), а таксама аўтобусы (да 5 тон) павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і маркіруюцца. Эксплуатацыя шын, на якіх адсутнічае належная маркіроўка, ва ўказаны перыяд часу забаронена.

Вадзіцелі, якія парушылі патрабаванні, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні. Паўторнае падобнае парушэнне на працягу года цягне штраф у памеры ад 2 да 5 БВ.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *