Бяспечная дарога ў школу

У дзяцей заканчваюцца летнія канікулы, і таму неўзабаве колькасць непаўналетніх пешаходаў на дарогах вырасце. Дзяржаўтаінспекцыя вымушана канстатаваць, што юныя пешаходы часта аказваюцца на праезнай частцы па-за пешаходнымі пераходамі, а многія дарослыя, гледзячы на гэта, не робяць дзецям заўвагу, нават у тым выпадку, калі рабяты перабягаюць дарогу блізка перад ідучым транспартам.
Задача дарослых простая, але вельмі важная і адказная. Нам разам неабходна дабіцца, каб дзеці памяталі простыя, але часам жыццёва важныя правілы: да таго, як выйсці на праезную частку, трэба спыніцца, агледзецца і падумаць, як больш бяспечна перайсці дарогу. Адвучыце дзіця ад небяспечнай звычкі выходзіць на праезную частку з-за транспарту, які стаіць.
Дзяржаўтаінспекцыя Ляхавіцкага раёна звяртаецца да ўсіх дарослых: нягледзячы на заўсёдную спешку і занятасць, знайдзіце час для таго, каб растлумачыць і нагадаць рабятам правілы дарожнага руху. Гэтым вы зробіце іх жыццё больш бяспечным! Будзьце самі прыкладам паводзін на вуліцы і на дарогах.
З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму 27 жніўня ДАІ правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Бяспечная дарога ў школу”.
Юрый МАЛЕВІЧ, начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *