Пад кантролем

Стан аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях абмяркоўваўся на чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама. Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мікалай Бурбуць праінфармаваў пра выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы работнікаў. Значныя фінансавыя сродкі з мясцовага бюджэту выдаткоўваюцца на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці (7604 мільёны рублёў), зніжэнне ўздзеяння шкодных ці небяспечных вытворчых фактараў (3189 мільёнаў). У штатах прадпрыемстваў ёсць інжынеры па ахове працы. Па стане на 1 лістапада ў 54 установах і арганізацыях раёна ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы. Традыцыйнымі сталі рэйды мабільных груп па пытаннях захавання патрабаванняў аховы працы і працоўнага заканадаўства. Сярод выяўленых парушэнняў — невыкарыстанне работнікамі сродкаў індывідуальнай аховы (будаўнічыя каскі, страховачныя рамяні і г.д.), неабгароджаныя небяспечныя зоны, эксплуатацыя драўляных лесвіц, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Па выніках апошніх рэйдаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 службрвыя асобы

ПМК-13 і ПМК-17. Штомесяц праводзяцца раённыя дні аховы працы і аналагічныя мерапрыемствы на прадпрыемствах. Найбольш эфектыўныя, па словах Мікалая Бурбуця, яны ў камунгасе, на малочным заводзе, у лясгасе, райбальніцы, ДРБУ-200.

Тым не менш, з пачатку года ў раёне зарэгістравана 10 няшчасных выпадкаў на вытворчасці ( за аналагічны перыяд 2013 года — 3), з якіх адзін завяршыўся трагічна.

Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч адзначыў неабходнасць узмацнення кантролю за захаваннем патрабаванняў аховы працы (асабліва ў будаўнічай галіне). Пры гэтым кантралюючым органам і кіраўнікам прадпрыемстваў недапушчальна быць проста статыстамі, якія прыйшлі, зарэгістравалі парушэнне, вынеслі пакаранне і забыліся. Неабходна каардынаваць работу інжынераў па ахове працы, праводзіць навучальныя семінары з практычнай часткай, відэаканферэнцыі з запрашэннем супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Адказным асобам даручана да 20 снежня праверыць захаванне тэхнікі бяспекі і працоўнага заканадаўства на жывёлагадоўчых аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў.

Пра неабходнасць актывізацыі работы ў гэтым накірунку гаварыў і начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Канстанцін Турыбрын.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *