А вы падпісаліся на “ЛВ”?

Магу дакладна сказаць: ляхавічане любяць чытаць. У тым ліку перыёдыку. Гэта пацвердзілася і падчас Дня падпісчыка, арганізаванага па ініцыятыве абласнога аддзялення Белпошты. Актыўны ўдзел у ім прыняла і рэдакцыя «ЛВ».

З самага ранку ў зале гарадскога аддзялення сувязі было шматлюдна. А ля століка, дзе афармляліся падпісныя абанементы на раённую газету, рэспубліканскія выданні, расійскія, нават выстраілася чарга. Першае выданне, якім цікавіліся падпісчыкі, канешне ж, раёнка. Тым больш, што ў гэты дзень афармленне падпіскі на “ЛВ” суправаджалася няхай сабе і сціплым, але падарункам ад раёнкі – кубачак для кавы, блакнот, ручка. У Доме Саветаў у гэты дзень падпіску афармлялі… Дзед Мароз і Снягурка.

Ляхавічане актыўна чытаюць рэспубліканскія выданні. І ўсё ж “Ляхавіцкі веснік” быў у гэты дзень самым запатрабаваным.

Рэдакцыя шчыра дзякуе сваім прыхільнікам і спадзяецца, што да канца месяца падпіску на “ЛВ” аформяць яшчэ многія жыхары горада і вёсак раёна.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “А вы падпісаліся на “ЛВ”?

  • 17/12/2014 в 23:29
    Permalink

    А я подписался. И делаю этого больше 15 лет. Как же: жить в районе и узнавать новости от соседки. Себя не уважать. Только из раёнки.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *