Цуд пад Новы год дораць у Ляхавічах

Усе дзеці чакаюць ад навагодніх святаў цуды, якія падораць Дзед Мароз і Снягурка. І дарослыя павінны паклапаціцца, каб дзіцячыя спадзяванні спраўдзіліся. Валанцёры раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа і ўдзельнікі клуба “Сівізна” вырашылі падрыхтаваць цікавыя і карысныя падарункі дзецям-інвалідам. Аб’явілі акцыю “Кніга – лепшы падарунак” і цяпер збіраюць самыя розныя выданні для рабят усіх узростаў. Дапоўняцца падарункі цацкамі, канцтаварамі, ласункамі – усе яны будуць развезены па вызначаных адрасах, дзе пражываюць асаблівыя дзеткі. Прычым, для кожнага будзе яшчэ і сюрпрыз – навагодняе прадстаўленне казачных персанажаў.

Напярэдадні Новага года наведаюцца валанцёры і ў дзіцячае аддзяленне райбальніцы, забаўляльная праграма рыхтуецца для дзяцей-інвалідаў і ў цэнтры дадатковай адукацыі (сустрэча ля навагодняй ёлкі там адбудзецца 23 снежня ў 11 гадзін).

Члены клуба “Сівізна” пры падтрымцы раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа рыхтуюць праграму і для пажылых людзей, якую назвалі “Казкі нашага дзяцінства”. У кафэ “Алеся”, дзе 27 снежня адбудзецца навагодняе прадстаўленне, напэўна, таксама будзе весела.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *