Юбілярам — ад калег

Сёлета прыгожыя юбілеі адзначылі былыя работнікі фінансавых і падатковых органаў Яўгеній Белавусаў і Зінаіда Русак. Нашым землякам споўнілася па 80 гадоў.

Спачатку сённяшнія супрацоўнікі запрасілі наведацца ў калектыў былога начальніка падатковай інспекцыі Яўгенія Белавусава, якому была ўручана Ганаровая грамата райвыканкама. Днямі ўшаноўвалі Зінаіду Бярнардаўну. Цёплыя словы віншаванняў, падзяка за шматгадовую працу, найлепшыя пажаданні адрасавалі сённяшнія работнікі ветэрану. Зінаідзе Русак уручана Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў, падарункі, якія ад імя райсавета і калектыву перадаў юбілярцы начальнік ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне Анатолій Жабік.

Прыгожая, вельмі патрэбная людзям традыцыя – лічыць ветэранаў заўсёднымі членамі калектыву і ганарыцца сваёй гісторыяй.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *