У Брэсцкай вобласці – новы кіраўнік

Прэзідэнт Беларусі 27 снежня назначыў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолія Васільевіча Ліса.

28 снежня на пасяджэнні пазачарговай сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Анатолій Ліс зацверджаны на пасадзе старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Новага губернатара прадставіў Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што губернатар уступае на пасаду ў адказны час. «Заканчваецца чарговы 5-гадовы цыкл сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Наша агульная задача – забяспечыць безумоўнае выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, намечаных на чацвёртым Усебеларускім сходзе», – сказаў ён.

На пасяджэнні былі агучаны дасягненні і недахопы ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, пастаўлены іншыя канкрэтныя задачы.

У цэлым, як падкрэслівалася на пасяджэнні, Брэсцкая вобласць застаецца адным з лідараў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прэм’ер-міністр выказаў упэўненасць у тым, што новы губернатар Анатолій Ліс зможа апраўдаць аказаны яму давер і надаць неабходную дынаміку развіццю рэгіёна.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Кабякова Андрэя Уладзіміравіча – Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь;

Косінца Аляксандра Мікалаевіча – кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Калаура Паўла Уладзіміравіча – старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

Мацюшэўскага Васілія Станіслававіча – першым намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Сямашку Уладзіміра Ільіча – намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Качанаву Наталлю Іванаўну – намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Назначаны новыя кіраўнікі ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Узгоднены назначэнні кіраўнікоў некалькіх буйных прадпрыемстваў.

Па інфармацыі БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *