Раённы бюджэт: сацыяльны акцэнт. Дэпутаты зацвердзілі бюджэт Ляхавіцкага раёна на 2015 год

Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт-2015, праект якога прадставіла начальнік фінаддзела райвыканкама Ірына Маляр.

Як было заяўлена, у аснову разлікаў даходаў бюджэту раёна пакладзена чакаемае выкананне бюджэту ў 2014 годзе, разлічанае з улікам дынамікі паступлення даходных крыніц. Ацэнка даходаў 2014 года праведзена з улікам актывізацыі работы па прыцягненні дадатковых даходаў у бюджэт.

З улікам зацверджаных макраэканамічных паказчыкаў, некаторых змяненняў падатковага заканадаўства аб’ём бюджэту раёна на 2015 год па даходах і расходах вызначаны ў суме 319 448,8 млн. рублёў.

Даходы бюджэту раёна без уліку бязвыплатных паступленняў прагназуюцца ў суме 156 530,3 млн. рублёў.

У агульным аб’ёме бюджэту раёна ўласныя даходы складаюць 49,5 працэнта.

Асноўнымі крыніцамі, якія фарміруюць даходную частку бюджэту на 2015 год, з’яўляюцца: падатак на дабаўлены кошт (26,5 працэнта), падаходны падатак (37,8 працэнта), падатак на прыбытак (4,3 працэнта).

Для збалансаванасці бюджэту раёна і ажыццяўлення рада мэтавых расходаў раёна ў 2015 годзе прадугледжваецца датацыя ў суме 156 180,8 млн. рублёў.

Расходы бюджэту раёна вызначаны ў суме 319 448,8 млн. рублёў, што складае 110 працэнтаў да чакаемага выканання за 2014 год.

Пры фарміраванні расходнай часткі бюджэту раёна аснову бюджэтных расходаў склалі расходы на сацыяльную сферу; улічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата з налічэннямі работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага назначэння, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і транспартных паслуг, што аказваюцца насельніцтву).

На фінансаванне сацыяльнай сферы плануецца накіраваць 234 500 млн. руб. або 73,4 працэнта ўсіх расходаў. Сярод галіны сацыяльнай сферы расходы на адукацыю займаюць найбольшую ўдзельную вагу і складуць у 2015 годзе 127 467,5 млн. рублёў (39,8 працэнта ад агульнага аб’ёму расходаў бюджэту). Забяспечваецца ўтрыманне дзеючай сеткі агульнаадукацыйных школ, дзіцячых, дашкольных і пазашкольных устаноў. На аплату працы з налічэннямі работнікаў адукацыі, разлічаную зыходзячы з чакаемага выканання за 2014 год і прагназуемага росту заработнай платы, запланавана 74,6 працэнта расходаў на адукацыю.

Асноўныя плануемыя аб’екты па капітальным рамонце ў 2015 годзе: рамонт санвузлоў у СШ № 1, капітальны рамонт спартзалы гімназіі і рамонт харчаблока Навасёлкаўскай СШ.

Праектам раённага бюджэту расходы на ахову здароўя ўлічаны ў суме

69 631,9 млн. рублёў. У аснову па фарміраванні пакладзены мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара ў памеры 2 530 228 рублёў. У прыярытэтным парадку плануецца накіраваць сродкі на аказанне медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах з улікам хуткай медыцынскай дапамогі, што павінна скласці не менш 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму фінансавання расходаў на ахову здароўя. Акрамя поўнага забеспячэння сродкамі на заработную плату, прыярытэтны накірунак у расходах, па-ранейшаму, займаюць расходы на набыццё медыкаментаў, харчаванне хворых, камунальныя паслугі.

Як і раней, у абласным бюджэце прадугледжаны асігнаванні на цэнтралізаванае набыццё абсталявання і лекавых сродкаў у суме 101 175 млн. рублёў.

У 2015 годзе плануецца правесці капітальны рамонт харчаблока. Згодна праектна-каштарыснай дакументацыі на гэтыя мэты неабходна 6,5 мільярда рублёў.

У бюджэце 2015 года расходы па ўтрыманні дзеючай сеткі ўстаноў фізічнай культуры, спорту, культуры, правядзенні культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў прадугледжаны ў суме 19 900,5 млн. рублёў, удзельная вага ў расходах бюджэту раёна — 6,2 працэнта.

Па-ранейшаму дзяржавай надаецца ўвага сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва. Так, на выплату дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі маламаёмасным грамадзянам і сем’ям у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 года № 41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе” прадугледжаны сродкі ў суме 1 696,2 млн. рублёў або з ростам да ўзроўню 2014 года ў 1,5 раза. У складзе адраснай дапамогі запланаваны 484,1 млн. рублёў на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. У адпаведнасці з рэгіянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да вучэбнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, запланаваны асігнаванні ў суме 165 млн. рублёў.

У праекце бюджэту ўлічаны расходы, звязаныя з датаваннем галін народнай гаспадаркі, на пакрыццё часткі прамых затрат у сувязі з захаваннем няпоўнай аплаты насельніцтвам прадастаўляемых паслуг пасажырскім транспартам, райпалівазбытам, жыллёва-камунальнай гаспадаркай.

З гасразліковых галін народнай гаспадаркі найбольшае фінансаванне атрымае жыллёва-камунальная гаспадарка, на якую з бюджэту раёна бу-дзе накіравана 46 448,2 млн. рублёў. Асноўныя расходы дзяржавы ў гэтай галіне накіроўваюцца ў выглядзе субсідый на кампенсацыю страт ад аказання жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву па больш нізкіх тарыфах.

Расходы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна запланаваны ў суме 5 570,5 млн. рублёў і накіроўваюцца ў асноўным на ўтрыманне і рамонт вулічных сетак, вулічнае асвятленне і іншых аб’ектаў добраўпарадкавання.

У раённым бюджэце на 2015 год прадугледжаны субсідыі райпалівазбыту і лясгасу на кампенсацыю розніцы ў цэнах на рэалізуемае насельніцтву цвёрдае паліва (вугаль, брыкет, дровы) у суме 1 995,2 млн. рублёў.

На фінансаванне сацыяльна-значных пасажырскіх перавозак прадугледжваюцца субсідыі ў суме 2 469,2 млн. рублёў.

На фінансаванне сельскай гаспадаркі ў 2015 годзе плануецца накіраваць 12 106,776 млн. рублёў – каля 3,8 працэнта ад усіх расходаў бюджэту. Асноўная частка бюджэтных расходаў – 4 071 млн. рублёў – будзе накіравана на ўтрыманне ўстановы “Ляхавіцкая райветстанцыя”. Упершыню ў бюджэце раёна прадугле-джана 6 737,7 млн. рублёў субсідый на кампенсацыю падаражання калійных удабрэнняў.

Сельскія бюджэты вызначаны разлікова па даходах і расходах у суме 6 645,1 млн. рублёў.

У даходы сельскіх бюджэтаў будуць залічвацца: зямельны падатак, падатак на нерухомасць, дзяржпошліна, арэндная плата. Плануецца, што сельскімі Саветамі ў 2015 годзе будзе атрымана ўласных даходаў (не ўлічваючы падаходнага падатку) на суму 794 млн. рублёў.

Ірына Маляр падкрэсліла, што ў працэсе фарміравання бюджэту ўнесена шмат прапаноў па павелічэнні расходаў у раду накірункаў бюджэтнага фінансавання і некаторыя з іх у межах магчымага адрэгуляваны, улічаны дадатковыя расходы па асабліва вострых праблемах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *