Амаль што эпілог

Жніво-2010 хутка стане гісторыяй. Вельмі хутка, калі прыняць да ўвагі той факт, што даўбраць раёну засталося каля 5 працэнтаў зерневых плошчаў. А яшчэ той, што гэты працэнт “вісіць” на палетках 5–6 гаспадарак, дзе зараз і канцэнтруецца камбайнавы патэнцыял іншых, больш паспяховых (разваротлівых, багатых, умелых …) калег. Таму з поўнай на тое падставай можна сцвярджаць: гул камбайнавых рухавікоў у спалучэнні са стукам іх малацільных трактаў здаецца лебядзінай песняй. Канешне, будзе яшчэ і кукуруза, і іншыя культуры другой уборачнай “хвалі”, аднак, гэта ўжо зусім не тая песня, не той фармат.
Сёлетні каласавы вал АПК раёна ўжо некалькі перавысіў 50 тысяч тон зерня. Прыбаўка адбудзецца, але ў межах пары-тройкі тысяч тон. Між тым, сельгасгод сельгасгоду – розніца. Вось і зыходзячы з асцярожна-папярэдніх і не зусім поўных вынікаў жніва-2010 можна адважыцца на пэўныя высновы. Ва ўмовах сучаснай агравытворчасці фактар надвор’я з’яўляецца далёка не самым вызначальным. Каб мінімізаваць любыя праяўленні яго наступстваў на аграрны сектар, прыдумана і выкарыстоўваецца нямала чаго. У рознай ступені паспяхова, але ж, зразумела, не ў абсалюце. У якасці блізкага прыкладу ўзгадваецца мінулая зіма і яе халодныя адгалоскі на ўжо ўбраны ўраджай некаторых сельгаскультур. Рапс маецца на ўвазе ў першую чаргу. Традыцыйны і, відавочна, больш рацыянальны азімы варыянт гэтай культуры перазімаваў яўна не без негатыўных наступстваў. Абсалютная большасць пасеваў выйшла з зімоўкі “заморанай”, адпаведна, і ўраджай. Напрыклад, максімальна ўраджайны гектар рапсу ў гэтым годзе вырасцілі ў ЗАТ “Белпрампрыбор” і СВК “Шлях новы”: адпаведна, за 25 і за 26 цэнтнераў. У сярэднім жа па раёне – усяго каля 17.
Надзея на яравую замену – давялося перасяваць участкі, якія загінулі – раўнацэннай, у прынцыпе, атрымацца не магла. Як вынік – сельгаспрадпрыемствы раёна не паставілі пакуль на перапрацоўку і паловы запланаваных – 6500 тон – аб’ёмаў масланасення рапсу. І патэнцыял для павелічэння гэтых аб’ёмаў вельмі сціплы.
Наадварот з піваварным ячменем, культурай капрызнай і няпростай у плане выхаду на адпаведнасць піваварным стандартам. Абсалютна верагодна, што нядрэнным чынам таму паспрыяла і лагоднасць надвор’я ў апошнія паўтара месяца. Як вынік – ураджайнасць піваварнага ячменю аказалася ў раёне вышэйшай, чым сярэдняя па групе зерневых. План продажу пераваліў за 90 працэнтаў, а падрыхтаваныя для гэтай мэты запасы сведчаць, што намечаныя планы – 2100 тон – будуць перакрыты. Дарэчы, з 7 арганізацый раёна, дзе названы злак вырошчваюць, 5 гэта ўжо зрабілі. Астатнія – возяць.
Іван КАВАЛЕНКА.

5 thoughts on “Амаль што эпілог

  • 18/08/2010 в 12:07
    Permalink

    Чудзесна будзе калі да дажджоў паспеюць усё убраць.

  • 18/08/2010 в 12:19
    Permalink

    Ага, тое што засталося пасля жары, так? Дажэ у прошлым гаду убралі больш!

  • 18/08/2010 в 12:31
    Permalink

    Ну дык затое цэны ў гэтым гаду какіе будуць — огого! Разбагацеем.)

  • 18/08/2010 в 12:51
    Permalink

    Дык самім жа есці нечага будзе! Ад цэн у стране больш жыта не стане!

  • 19/08/2010 в 08:32
    Permalink

    У нас патрабленне менш за тое, сколька мы праізвелі.)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *