Зубное новоселье. Стоматологический ортопедический кабинет и зубопротезная лаборатория справили новоселье под крышей поликлиники г.Ляховичи /фото/

41 год у зубной справе Барыс Жукаў. Нязменная памочніца артапедаў – медсястра Валянціна Таўрагінская.

Амаль год мінуў, як першых наведвальнікаў прыняла рэканструяваная, мадэрнізаваная раённая паліклініка. І вось зноў прыемная медыцынская абноўка: стаматалагічны артапедычны кабінет і зубапратэзная лабараторыя справілі наваселле пад дахам паліклінікі. Галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Усцюшкоў паведаміў, што на новае абсталяванне для гэтых кабінетаў з раённага бюджэту было выдаткавана 260 мільёнаў рублёў.

Не сакрэт, што дарослыя часам з-за страху перад стаматалагічным крэслам да апошняга адцягваюць візіт да зубнога доктара. Таму, каб усміхацца прыгожа, наспявае неабходнасць у дапамозе стаматолага-артапеда.

Абноўлены зубапратэзны кабінет падзелены на дзве часткі. У кожнай кансультацыяй і дыягностыкай, пратэзаваннем займаюцца вопытныя прафесіяналы сваёй справы стаматолагі-артапеды Аляксандр Шэйка і Барыс Жукаў. Іх працоўныя месцы абсталяваны многафункцыянальнымі стаматалагічнымі ўстаноўкамі Azimut 100А. Перавагі над старымі бормашынамі ўжо адчулі як урачы, так і пацыенты. Адзін са шматлікіх і важных для пацыентаў плюсоў – суперхуткасны рэжым устаноўкі, што змяншае адчувальнасць зубоў да болю. Пацыентка, якая на момант наведвання карэспандэнтамі “ЛВ” знаходзілася на прыёме, адзначыла яшчэ і зручнасць стаматалагічнага крэсла.

Прасторнае памяшканне зубапратэзнай лабараторыі, што з’яўляецца часткай артапедычнага кабінета, таксама з новым абсталяваннем. Яркае асвятленне, што вельмі важна ў ювелірнай рабоце тэхнікаў, сучасныя зубапратэзныя сталы карэнным чынам палепшылі ўмовы працы медыкаў.

Дарэчы, як адзначыў галоўны ўрач ЦРБ, мадэрнізацыя паліклінікі на гэтым не заканчваецца.

Наталля  ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея   ВАРАНОВІЧА.

«Ювеліры» зубапратэзнай лабараторыі: Аксана Сцепаненка, Зоя Тагановіч, Галіна Гатоўчыц, Марыя Пятроўская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *