Факт-экспрэс-навіны

* З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў аддзеле статыстыкі Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем узнагароджана эканаміст аддзела статыстыкі Галіна ЖУКАВА.
* СТАЎКА РЭФІНАНСАВАННЯ. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 18 жніўня будзе зніжана яшчэ на 0,5 працэнтнага пункта і складзе 11 працэнтаў гадавых. Адпаведная пастанова ад 9 жніўня 2010 года № 335 прынята праўленнем галоўнай банкаўскай установы краіны.
У першым паўгоддзі 2010 года Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання тры разы — з 13,5 працэнта ў студзені да 12 працэнтаў гадавых у чэрвені. З 14 ліпеня яна была зніжана яшчэ на 0,5 працэнтнага пункта да 11,5 працэнта.
* ЛЯГЧЭЙ ПАПЯРЭДЗІЦЬ. РАНС нагадвае: у сувязі са спякотным надвор’ем пачасціліся выпадкі ўзгарання ў лясах і на тарфяніках. Таму, знаходзячыся ў лесе, неабходна памятаць аб асцярожным абыходжанні з агнём. “Не распальвайце кастры, не курыце ў лесе, бо сухая трава і мхі могуць загарэцца ад адной іскры. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лесе і на тарфяніках можна атрымаць штраф у памеры да 25 базавых велічынь, калі ж яны стануць прычынай знішчэння ці па-шкоджання лесу, штраф павялічваецца да 50 БВ. У пажаранебяспечны перыяд забараняецца выпальванне сухой расліннасці і смецця (за гэта накладаецца штраф ад 10 да 40 БВ)”, – адзначае інспектар РАНС Таццяна Свінабурка.
СВЯТА ВЁСКІ. Заўтра сваіх жыхароў і гасцей запросяць на дзень вёскі Ліпск і Востраў. Святочныя ўрачыстасці пачнуцца ў мясцовых дамах культуры ў 16 гадзін.
* ЗДАРЭННЕ. Як паведаміла памочнік пракурора раёна Юлія Зарубайка, 10 жніўня на будаўніцтве ЖБСК-15 у райцэнтры адбылося здарэнне, у выніку якога пацярпеў чалавек. Рабочы ПМК-13 нейкім чынам апынуўся ў перасоўнай станцыі па перамешванні і выдачы раствору. З атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі мужчына дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу. Пракуратура праводзіць праверку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *