А вы прошли техосмотр?

З 11 студзеня памер платы за выдачу спецыялістамі УП “Белдзяржтэхагляд” дазволу на эксплуатацыю транспартнага сродку, што належыць фізічнай асобе (цяпер гэта называецца “за ідэнтыфікацыю транспартнага сродку, рэгістрацыю і афармленне дазволу на допуск”), складае 0,3 базавай велічыні.

З пачатку года ўступілі ў сілу і іншыя змяненні. Так, для пенсіянераў па ўзросце, інвалідаў 1 і 2 груп да стаўкі дзяржпошліны прадугледжваецца паніжальны каэфіцыент 0,5. Дзяржпошліна змяншаецца, калі пенсіянер па ўзросце ці інвалід 1 і 2 груп з’яўляецца ўласнікам транспартнага сродку і мае медыцынскую даведку аб стане здароўя, што пацвярджае годнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі.

Дакументамі, што пацвярджаюць ільготу, з’яўляюцца пенсійнае пасведчанне ці пасведчанне інваліда; медыцынская даведка, што пацвярджае годнасць да кіравання транспартам; пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт).

У адносінах транспартных сродкаў, прызначаных для перавозкі небяспечных грузаў, да стаўкі дзяржпошліны будзе прымяняцца паніжальны каэфіцыент 0,5, бо такі транспарт павінен праходзіць тэхагляд кожныя 6 месяцаў.

Устаноўлена перыядычнасць праходжання тэхагляду для матацыклаў (матацыклы да 10 гадоў праходзяць тэхагляд раз у 2 гады) і вучэбных аўтамабіляў (калі з году іх выпуску прайшло больш за 5 гадоў, тэхагляд праводзіцца 2 разы ў год).

Сцяпан ЦІТКО,

інжынер філіяла УП “Белтэхагляд” у Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *