Стартуюць усе!

13 лютага на стадыёне “Колас” і ў ДЮСШ пройдзе першы этап раённай спартакіяды насельніцтва сельсаветаў і працоўных калектываў, прысвечанай 70-годдзю ўтварэння Ляхавіцкага раёна. Урачыстае адкрыццё запланавана на 11.00.
У праграме спартакіяды – занальныя спаборніцтвы па більярдзе (пачатак у 11.30 у більярднай зале ДЮСШ), спаборніцтвы па біятлоне (пачатак у 11.30 на футбольным полі стадыёна “Колас”), шашках і дартсе (пачатак у 11.30 адпаведна ў шахматна-шашачным клубе і трэнажорнай зале ДЮСШ), лыжная эстафета (пачатак у 12.30 на стадыёне).
Аргкамітэт нагадвае, што каманды сельсаветаў, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў (з абавязковым удзелам кіраўніка ці яго намеснікаў) павінны падаць заяўку на ўдзел у спартакіядзе.
Майце на ўвазе, што каманды павінны мець уласныя лыжы (па папярэдняй заяўцы іх можна ўзяць напракат у ДЮСШ). А да спаборніцтваў па біятлоне дапускаюцца каманды са сваёй пнеўматычнай зброяй.
Дарэчы, да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца не толькі каманды сельсаветаў і працоўных калектываў, а і ўсе жадаючыя.
З 13.30 на футбольным полі стадыёна “Колас” будзе праходзіць лыжная эстафета сярод сямейных каманд, у склад якіх уваходзяць бацька, маці і сын або дачка ва ўзросце да 15 гадоў. З 14.30 там жа запланаваны масавы лыжны старт.
Наогул жа, праграма раённай спартакіяды насель-ніцтва сельсаветаў і працоўных калектываў, прысвечанай 70-годдзю ўтварэння Ляхавіцкага раёна, уключае ў сябе спаборніцтвы па 16 відах спорту. Такім чынам, суботняя сустрэча на стадыёне “Колас” і ў “ДЮСШ” – далёка не апошняя ў межах згаданай спартакіяды.

One thought on “Стартуюць усе!

  • 12/02/2010 в 21:43
    Permalink

    Фотки надо бы грузить непосредственно в медиагалерею 🙂

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *