“Віктарыянскі” стыль у аўтасэрвісаўскім выкананні

Тэхагляд транспарту ў аўтацэнтры дакладны і поўны.

Дабавіла-такі новае, зусім нечаканае для нашага райцэнтра вызначэнне – машынабудаўнічы – прыватнае сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства “Аўтацэнтр “Вікторыя”: яно ажыццяўляе зборку аўтамабіляў на аснове аўташасі “МАЗа”. Штучная работа. І права на яе адназначна можна расцэньваць як прызнанне высокага прафесіяналізму тутэйшых майстроў. Заснавальнік і кіраўнік аўтацэнтра Віктар Шчука не робіць акцэнту на сваіх поспехах, (якіх, дарэчы, хапае, пра што сведчаць папулярнасць “Вікторыі” і шматлікія дыпломы за развіццё вытворчасці, прадпрымальніцтва, зрэшты, высокі ўзровень абслугоўвання кліентаў).

Некалі невялікая станцыя тэхнічнага абслугоўвання ператварылася ў адно з першых на Брэстчыне прадпрыемстваў, якое атрымала сертыфікат адпаведнасці на права правядзення гарантыйнага абслугоўвання і рамонту ўсёй мазаўскай аўтатэхнікі; адначасова яна з’яўляецца афіцыйным дылерам Мінскага і Яраслаўскага маторных. Акрэдытавана на правядзенне дзяржтэхнагляду транспарту ўсіх катэгорый па новай методыцы. Ёсць у “Вікторыі” і свая станцыя тэхабслугоўвання легкавых аўтамабіляў, дзе працуюць сыны Віктара Шчукі – дынастыя склалася.

З фірменнага рэцэпта паспяховасці тут сакрэту не робяць: невялікі калектыў аўтацэнтра — не толькі каманда прафесіяналаў, але і надзвычай абавязковых, надзейных, свядомых аднадумцаў.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *